Крысціна Ціманоўская ў камандзе Польшчы стала пятай на чэмпіянаце свету

Зборная Польшчы, за якую выступала беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, у фінале чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў эстафеце 4х100 метраў прыйшла да фінішу 5-й і паказала час 42.66 с.
Першае месца ў Будапешце заняла зборная ЗША, на другім месцы размясціліся спартоўкі з Ямайкі, трэцяя прыступка пастамента дасталася прадстаўніцам Вялікабрытаніі.
Адзначым, што пятае месца з’яўляецца найлепшым вынікам для зборнай Польшчы на чэмпіянатах свету.
Беларускае Радыё Рацыя