Крысціна Ціманоўская заваявала свой першы медаль на чэмпіянаце Польшчы



Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая атрымала польскае грамадзянства, заняла на чэмпіянаце Польшчы другое месца з вынікам 7,25 секунды, паведамляе Фонд спартыўнай салідарнасці.

Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегла.

Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны.

Пасля таго яна пераехала ў Польшчу, атрымала грамадзянства гэтай краіны і збіраецца яе прадстаўляць на міжнародных спаборніцтвах.