Кубак Беларусі: вызначыліся паўфінальныя пары
У выніку лёсавання, якое прайшло ў менскім Доме футбола, вызначыліся паўфінальныя пары Кубка Беларусі.
-

Фота: football.by
Мазырская «Славія” згуляе з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ”, а гарадзенскі «Нёман” пазмагаецца з барысаўскім БАТЭ. Матчы пройдуць 18/19 красавіка і 9/10 траўня.
„Шахцёр” пацвердзіў званне галоўнага няўдачніка айчыннага футбола ў серыях пенальці
„Шахцёр” не змог выйсці ў паўфінал Кубка Беларусі, у чвэрцьфінальнай серыі пенальці саступіўшы жодзінскаму „Тарпеда”.
Салігорск пацвердзіў званне галоўнага няўдачніка беларускага футбола ў серыях пенальці. Гарнякі больш за ўсіх — 13 разоў — у кубкавых паядынках выпрабоўвалі лёс у пасляматчавай латарэі, пры гэтым выйгравалі ў іх больш чым удвая радзей, чым прайгравалі — 4:9.
Пацягацца ў гэтай малапрэстыжнай спрэчцы з салігорцамі могуць толькі „Славія” – 1 перамога супраць 6 паразаў ды слонімскі „Камунальнік” – 0 супраць 5.
Капленка ўключаны ў сімвалічную зборную 19-га тура чэмпіянату Расіі
Беларускі паўабаронца „Арэнбурга” Кірыл Капленка ўключаны ў сімвалічную зборную 19-га тура чэмпіянату Расіі.
Сімвалічную каманду штотыдзень фарміруе „Матч Прэм’ер”. У галасаванні па вызначэнні лепшага цэнтральнага паўабаронцы Капленка абышоў Рая Улута з „Урала”. Кірыл вызначыўся забітым голам у пераможным матчы з „Сочы” 4:0.
Стасевіч другі раз запар трапіў у зборную тура ў чэмпіянаце Казахстана
Беларускі паўабаронца „Атырау” Ігар Стасевіч трапіў у сімвалічную зборную 2-га тура чэмпіянату Казахстана. У матчы з „Кайсарам”, які яго каманда выйграла 2:1, ён забіў пераможны гол і аддаў выніковы пас. Беларускі ветэран літаральна выратаваў гульню з „Кайсарам” для нафтавікоў, адзначыўшыся крутым асістам, а пасля – не менш майстэрскім голам, – паведамляе sports.kz. Стасевіч трапляе ў сімвалічную зборную па выніках другога тура запар.
Юдчыц падпісаў новы кантракт з берасцейскім „Дынама”
Берасцейскае „Дынама” і абаронца Яўген Юдчыц працягнулі кантракт. Новае пагадненне разлічана да канца года. Пра гэта паведамляе сайт „бела-сініх”. Юдчыц выступае за „Дынама” з пачатку 2021 года. На яго рахунку 45 матчаў ва ўсіх турнірах, тры забітыя мячы і пяць галявых перадач. Цяпер абаронца працягвае аднаўленне пасля цяжкай траўмы, якую атрымаў у канцы мінулага года ў матчы з „Шахцёрам”. У Юдчыца быў дыягнаставаны разрыў пярэдняга крыжападобнага звязка.
Чакаецца, што поўнае аднаўленне гульца зойме больш за паўгода. Па папярэдніх ацэнках яго вяртанне запланавана на чэрвень.
Рауль можа ўзначаліць „Рэал” у выпадку сыходу Анчалоці
Рауль можа ўзначаліць мадрыдскі „Рэал” у будучыні. Як паведамляе As, былы нападнік мадрыдскай каманды можа ўзначаліць яе, калі Карла Анчалоці сыдзе з пасады галоўнага трэнера.
Кантракт італьянскага спецыяліста з „Рэалам” разлічаны да 2024 года. Паведамлялася, што ў запрашэнні Анчалоці зацікаўлена зборная Бразіліі. У дадзены момант Раўль узначальвае „Кастылью”, якая займае 4-е месца ў трэцім дывізіёне Іспаніі.
На карысць кандыдатуры Рауля на пасаду галоўнага трэнера асноўнай каманды гавораць яго лідарскія якасці, харызма, веданне клуба і навыкі. Акрамя таго, апошнім часам „Рэал” прызначае трэнераў, якія прайшлі праз сістэму клуба. Анчалоці – выключэнне з гэтага правіла.
Гульцы „Мяшкоў Брэст”, СКА і „Гомеля” трапілі ў сімвалічную зборную СЕХА-лігі на Усходзе
Дырэктарат SEHA-Gazprom League дывізіёна „Усход” назваў лепшых гандбалістаў на кожнай гульнявой пазіцыі па выніках чвэрцьфіналу. Лепшым брамнікам стадыі быў прызнаны Дзяніс Забалоцін з „Мяшкоў Брэст”, які адбіў 27 кідкоў з 74 (36%). Аднаклубнік расейца Мікалай Алёхін, які закінуў 15 мячоў, стаў лепшым правым паўсярэднім.
Таксама двума гульцамі ў сімвалічнай зборнай прадстаўлены і менскі СКА. Уладзіслаў Крывенка быў прызнаны лепшым левым крайнім, а Яўген Нікановіч – правым кутнім. Плэймэйкер „Гомеля” Сяргей Жураў першынстваваў у сваім амплуа. Гамяльчанін вызначыўся 16 разоў у двух матчах з „Мяшкоў Брэст”.
Вусік – Фьюры: хопіць ныць і хавацца. Будзь мужчынам
Чэмпіён свету па версіях WBA, IBF і WBO у суперцяжкай вазе ўкраінец Аляксандр Вусік адказаў уладальніку тытула WBC брытанцу Тайсану Ф’юры на прапанову арганізаваць бой без опцыі рэваншу.
„Прагнае пуза, пункт аб рэваншы быў ініцыяваны тваім бокам, а не маім. Хопіць ныць і хавацца. Будзь мужчынам, падпішы кантракт або вызвалі пояс. Мне патрэбна званне абсалютнага чэмпіёна, а не твае дурныя гульні”, — заявіў Вусік у відэазвароце. Бой за званне абсалютнага чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе паміж Вусікам і Ф’юры павінен прайсці 29 красавіка на лонданскім „Уэмблі”.
Беларускае Радыё Рацыя