Кубак свету ФІФА ўпершыню прыбудзе ў Менск 13 лютага
Беларускія аматары спорту ўпершыню змогуць дакрануцца да галоўнага трафея сусветнага футбола – Кубка свету 13 лютага, паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”.

Кубак планеты прыбудзе ў Менск з Вены ў час глабальнага сусветнага тура, які ўключае 91 горад у 51 краіне на ўсіх кантынентах.
У беларускай сталіцы галоўны футбольны трафей будзе выстаўлены з 15.00 да 22.00 у спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club. З Менска Кубак свету адправіцца ў Сафію.
Array