Лазня, шашлыкі і ледзяная вада…
20 студзеня ў Менску завяршыўся этап Кубка свету па зімоваму плаванню.
Трэба сказаць, што гэтая падзея для беларуская сталіцы адметная, бо спаборніцтвы такога ўзроўню па гэтым відзе спорту ў Менску яшчэ ніколі не праходзілі.

Некалькі дзён 400 спартсменаў з 18 краін высвятлілі адносіны ў басейне, якія зрабілі на рацэ Свіслач ля Палаца спорту.
“Асабіста для мяне зімовае плаванне – гэта нават не спорт, а захапленне, – кажа Наталля Пузанава, якая прыехала з латвійскага горада Елгава. – Здаровы лад жыцця – вось чаго сённе не стае людзям ва ўсіх краінах свету. Акрамя таго, гэта яшчэ і магчымасць праверыць сябе”.
Увесь час, пакуль праходзілі спаборніцтвы, кожны жадаючы мог бясплатна паспрабаваць салдацкай кашы з гарбатай і пагрэцца ў лазні альбо ў бочцы з гарачай вадой. А ў нядзелю, 21 студзеня, зімовы басейн пад адкрытым небам можа наведаць кожны. Праўда, калі здароўе дазваляе.
[Not a valid template]
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара.
Array