Лепшы футбаліст Беларусі-2021 Андрэй Салавей блізкі да пераходу ў БАТЭ



Беларускі нападнік Андрэй Салавей блізкі да пераходу з „Шахцёра” ў БАТЭ. У мінулым сезоне найлепшы футбаліст Беларусі-2021 забіў адзін гол і аддаў два галявыя пасы ў 19 матчах вышэйшай лігі. Салавей не згуляў ніводнага поўнага паядынку.
Нападнік „Макслайна” Максім Аліеў (2006) у бліжэйшы час зменіць клуб. 16-гадовы гульцом цікавіцца шэраг каманд вышэйшай лігі, а таксама адзін з футбольных клубаў другога дывізіёна чэмпіянату Харватыі. У мінулым сезоне Аліеў правёў адзін матч у першай лізе. Партал transfermarkt ацэньвае яго кошт у 25 тысяч эўра.
Беларускія паўабаронцы Дзмітрый Лісаковіч і Руслан Лісаковіч пакідаюць „Іслач”. Тэрміны кантрактаў футбалістаў з клубам скончыліся, паведамляе прэс-служба „ваўкоў”. Ва ўсіх турнірах Руслан Лісаковіч правёў 60 матчаў, забіў 6 галоў і аддаў 7 перадач. У актыве Дзмітрыя Лісаковіча 49 сустрэч, 2 галы і 7 перадач.

Арына Сабаленка на дзвюх тай-брэйках перамагла ў 1/8 фіналу турніру ў Адэлаідзе

На турніры катэгорыі ВТА-500, які праходзіць у аўстралійскай Адэлаідзе, першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал. У матчы з расейкай Людмілай Самсонавай Сабаленка перамагла ў двух сэтах — 7:6 (10:8), 7:6 (7:3). У першым сэце беларуска саступала 1:5, але, адыграўшы сем сетболаў, выправіла сітуацыю. За выхад у паўфінал Сабаленка будзе змагацца з прадстаўніцай Чэхіі Маркетай Вандроўшавай, якая раней абыграла эстонку Каю Канэпі.

„Вашынгтон” саступіў у авертайме „Бафала”, у Аляксея Протаса — -3

У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ „Вашынгтон” на сваім лёдзе саступіў у авертайме „Бафала” – 4:5. Форвард гасцей Тэйдж Томпсан аформіў хет-трык. У капітана гаспадароў Аляксандра Авечкіна – галявы дубль. Беларускі нападнік „Вашынгтона” Аляксей Протас правёў на пляцоўцы 8 хвілін 44 секунды, бамбардзірскімі баламі не вызначыўся, выканаў 2 кідкі ў брамку, зрабіў адзін сілавы прыём, дапусціў адну страту і завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці -3.

Энцо Фернандэс байкатуе трэніроўкі „Бенфікі”, змушаючы клуб прадаць яго хуткім часам

Аргенцінскі футбаліст „Бенфікі” Энца Фернандэс поўны рашучасці ў бліжэйшы час змяніць клубную прапіску і робіць усё магчымае, каб „арлы” прадалі яго. Чэмпіён свету без дазволу кіраўніцтва клуба з’ехаў у Буэнас-Айрэс, каб правесці навагоднюю ноч. Лісабонскі клуб прыгразіў штрафам за парушэнне дысцыплінарнай умовы кантракта. У футбаліста няма ніякага жадання гуляць у матчы чэмпіянату Партугаліі 6 студзеня. Раней СМІ паведамлялі, што „Чэлсі” гатовы заплаціць за аргенцінца 127 мільёнаў еўра.

Беларускае Радыё Рацыя