Ліга нацый. Беларусь зноў прайграла

Беларуская футбольная дружына працягвае правальваць сезон. У чарговым паядынку Лігі нацый на выездзе каманда Георгія Кандрацьева саступіла лідару групы – зборнай Казахстану – 1:2. Беларусы засталіся на апошнім месцы ў квартэце 3 дывізіёна „С”. Пасля 5 гульняў у актыве Беларусі толькі 2 нічыі (адпаведна 2 ачкі) і тры паразы.
А вось Казахстан, якому дагэтуль Беларусь ніколі не прайгравала ў сваёй гісторыі, а раней увогуле буйна перамагала, пасля чарговай вікторыі датэрмінова забяспечыў сабе 1-е месца і выхад наверх – у дывізіён „В”.
Казахстан – Беларусь – 2:1 (галы: Габышаў, 29-я, Зайнутдзінаў, 79-я; Савіцкі, 48+).
Зборная Беларусі не можа перамагчы ўжо ў 12 афіцыйных матчах запар.
Беларускае Радыё Рацыя