Лукашэнка даручыў абнавіць лядовыя пляцоўкі ў Наваполацку
Аляксандр Лукашэнка даручыў абнавіць лядовыя пляцоўкі ў Наваполацку (Віцебская вобласць).
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, згодна з адпаведным указам (№ 220) Віцебскаму аблвыканкаму і Наваполацкаму гарвыканкаму неабходна да 31 снежня 2018 года адрамантаваць у Наваполацку Лядовы палац і ўзвесці крытую лядовую трэніровачную пляцоўку і аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры.
Заказчыкам па праектаванні, рэканструкцыі і ўзвядзенні спартыўных збудаванняў вызначана КС горада Наваполацка. Праектнымі арганізацыямі стануць унітарнае прадпрыемства „Інстытут Віцебскграмадзянпраект” і яго наваполацкі філіял, генпадрадчыкамі — ААТ „Трэст № 16, г. Наваполацк” і ААТ „МАПІД”.
Указ падпісаны „ў мэтах стварэння ўмоў для правядзення спартыўных спаборніцтваў, падрыхтоўкі спартсменаў і прыцягнення насельніцтва да заняткаў фізічнай культурай і спортам”, адзначае прэс-служба.
belapan.by