Лёгкаатлетка Барысевіч абвясціла пра завяршэнне кар’еры
Лёгкаатлетка і чэмпіёнка Беларусі–2016 на дыстанцыі 1500 м Дар’я Барысевіч абвясціла пра завяршэнне кар’еры ў сваім фэйсбуку.
У жніўні 2020 года Барысевіч падпісала адкрыты ліст спартоўцаў Беларусі з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года
Шэрыф Жыма прызнаны лепшым гульцом „Нёмана” у 2022 годзе
Абаронца Шэрыф Жыма прызнаны лепшым гульцом „Нёмана” ў 2022 годзе. Футбаліст згуляў у чэмпіянаце Беларусі-2022 26 матчаў і забіў адзін гол.
Мбапэ не дапамог. „ПСЖ” пацярпеў першую паразу з сакавіка
„ПСЖ” на выездзе саступіў „Лансу” ў матчы 17-га тура чэмпіянату Францыі – 1:3. Парыжане, у складзе якіх з першых хвілін на поле выйшаў зорны форвард Кіліян Мбапэ, пацярпелі першую паразу з сакавіка.
„ПСЖ” з 44 ачкамі лідыруе ў табліцы.
„Чэлсі” на выездзе згуляў унічыю з „Нотынгем Форэст” у матчы 18-га тура чэмпіянату Англіі — 1:1.
„Сінія” з 25 ачкамі ідуць восьмымі ў табліцы,. „Тотэнхэм” „ўсухую” саступіў „Астан Віле” — 0:2.
„Шпоры” з 30 ачкамі ідуць пятымі ў табліцы, адстаючы ад „Манчэстэр Юнайтэд” на два балы.
„Манчэстэр Юнайтэд” праяўляе цікавасць да нападніка дортмундскай „Барусіі”
Нападнік дортмундскай „Барусіі” Юсуфа Мукока знаходзіцца ў сферы інтарэсаў „Манчэстэр Юнайтэд”, паведамляе CBS.
18-гадовы футбаліст адхіліў апошнюю прапанову „Барусіі” па новым кантракце. Яму былі гатовыя даць 5 мільёнаў эўра ў год, а таксама выплаціць бонус за працягненне кантракту. Асяроддзе форварда патрабуе кантракт на 7 мільёнаў еўра за год.
Прадметную цікавасць да гульца таксама праяўляе іншы англійскі клуб — „Чэлсі”. Цяперашняе пагадненне Мукока разлічана да чэрвеня. Партал Transfermarkt ацэньвае кошт іграка ў 30 мільёнаў еўра.
У бягучым сезоне нямецкі футбаліст у складзе „чмялёў” правёў 22 матчы ва ўсіх турнірах, у якіх забіў шэсць мячоў і зрабіў шэсць асістаў.
Без Дзямкова, Сушко і Масалёва: мінскае „Дынама” адправілася на далёкі выезд
Менскае „Дынама” адправілася на далёкі выезд. Наперадзе матчы з „Амурам”, „Адміралам” і „Сібірру” ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.
У Менску па медыцынскіх паказаннях засталіся Сяргей Шумакоў, Арцём Дзямкоў, Ілля Сушко, Дзяніс Мосалёў, Сяргей Сапега і Ягор Клаўдзіеў, — перадаюць сацсеткі „зуброў».
Беларускае Радыё Рацыя