МАК забараніў беларускім паралімпійцам пранесці сцяг Расеі
Раней аб адпаведным намеры заявіў старшыня беларускага Паралімпійскага камітэта Алег Шэпель.
Аднак у прэс-службе Міжнароднага паралімпійскага камітэта радыёстанцыі «Гаворыць Масква» паведамілі, што такія дзеянні будуць разглядацца як палітычны пратэст.
«Расея не мае права выступаць на Паралімпійскіх гульнях ў 2016 годзе ў Рыа, таму ніхто не будзе несці расейскі сцяг на цырымоніі адкрыцця. Калі беларускія спартоўцы панясуць расейскія сцягі падчас цырымоніі адкрыцця, то гэта будзе разглядацца як палітычны пратэст, і ў дачыненні да адпаведных спартсменаў і / або нацыянальнага паралімпійскага камітэта будуць прынятыя пэўныя меры», – падкрэслілі ў прэс-службе.
У аўторак Спартовы арбітражны суд не задаволіў апеляцыю Паралімпійскага камітэта Расеі на прыпыненне яго дзейнасці ў Міжнародным Паралімпійскім камітэце.
Старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель выказаў поўную падтрымку расейскім атлетам пасля гэтага рашэння.
«Як кіраўнік Паралімпійскага камітэта Беларусі не збіраюся маўчаць ні тут, ні ў Бразіліі. Я нават даручыў узяць на адкрыццё Гульняў у Рыа беларускія і, адназначна, расейскія сцягі. Я ўпэўнены, што недзе праз паўгода перад Паралімпійскім камітэтам Расеі пачнуць прасіць прабачэння. Яны не разумеюць, што чым горш Расеі, тым яе народ згуртаваней», – прыводзіць словы Шэпеля Sputnik Беларусь.
Array