Менск і Рыга падалі супольную заяўку на правядзенне хакейнага ЧС-2021
Беларусь і Латвія афіцыйна абвясцілі пра падачу заяўкі на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2021 года.
Пра гэта 19 студзеня было заяўлена на прэс-канферэнцыі ў Менску, у якой узялі ўдзел кіраўнікі адміністрацый Менска і Рыгі, кіраўнікі хакейных федэрацый абедзвюх краін, а таксама першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Максім Рыжанкоў.
Кіраўнік Федэрацыі хакея Латвіі Айгарс Калвіціс
Максім Рыжанкоў
Ігар Рачкоўскі
Раней паведамлялася, што Менск сабраўся падаваць індывідуальную заяўку і што першынство павінна прайсці на «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».
На правядзенне ЧС-2021 года прэтэндуе таксама Фінляндыя.
БелаПАН
Array



