Менскае „Дынама” адкрые сезон дамашнім матчам з „Барысам” 3 верасня
Мінскае „Дынама” стартуе ў новым сезоне КХЛ 3 верасня. Першы матч чэмпіянату ў календары „зуброў” — 3 верасня: мінчане дома згуляюць з „Барысам”. 10 верасня каманда правядзе сустрэчу ў Ніжнякамску, — перадаюць сацыяльныя сеткі „бела-блакітных”.
„Алімпія” з Сянкевічам саступіла „Гурніку”
У паядынку 1-га тура трэцяга дывізіёна Польшчы „Алімпія” Эльблонг на сваім полі пацярпела паразу ад каманды „Гурнік” з Полькавіцы. Матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць гасцей. У складзе гаспадароў з першых хвілін на полі з’явіўся беларускі паўабаронца Ян Сянкевіч, які ў выніку адыграў усе 90 хвілін.
Берасцейскае „Дынама” зноў прайграла
У адзіным нядзельным паядынку 15-га тура чэмпіянату краіны ў вышэйшай лізе „Слуцк” на хатняй арэне ўзяў верх над берасцейскім „Дынама” дзякуючы галам Вялько і Вяргейчыка. „Цукровыя” з 18 ачкамі ідуць 11-мі ў табліцы, у берасцейскага „Дынама” сем балаў і перадапошняе месца ў чэмпіянаце краіны.
„Манчэстэр Юнайтэд” аб’явіў аб пераходзе абаронцы „Аякса” Лісандра Марцінэса
Абаронца амстэрдамскага „Аякса” Лісандра Марцінес стаў гульцом „Манчэстэр Юнайтэд”. Англійскі клуб на афіцыйным сайце аб’явіў аб пераходзе 24-гадовага футбаліста. Аргенцінцу засталося прайсці медагляд, узгадніць умовы кантракта і атрымаць візу на працу ў Вялікабрытаніі. Паводле заявы „Аякса”, здзелка па пераходзе Марцінеса абыдзецца „Манчэстэр Юнайтэд” у 67 мільёнаў еўра, з якіх 57 мільёнаў — гарантаваная выплата. Марцінэс стаў гульцом амстэрдамскага клуба летам 2019 года. З таго часу абаронца ў 188 матчах забіў шэсць галоў і аддаў шэсць выніковых перадач. „Манчэстэр Юнайтэд” трэніруе Эрык тэн Хаг, пад кіраўніцтвам якога Лісандра выступаў у „Аяксе” на працягу ўсіх трох гадоў.
Мінскае „Дынама” адкрые сезон дамашнім матчам з „Барысам” 3 верасня
Мінскае „Дынама” стартуе ў новым сезоне КХЛ 3 верасня. Першы матч чэмпіянату ў календары „зуброў” — 3 верасня: мінчане дома згуляюць з „Барысам”. 10 верасня каманда правядзе сустрэчу ў Ніжнякамску, — перадаюць сацыяльныя сеткі „бела-блакітных”.
Жаночая зборная Беларусі святкавала перамогу на турніры Халіпскага
У Мінску завяршыўся традыцыйны турнір памяці заслужанага трэнера СССР Сямёна Халіпскага, што прайшоў на пляцоўцы сталічнага Палаца спорту. У ім прынялі ўдзел чатыры каманды дзяўчат да 16 і да 18 гадоў з Беларусі і Расіі. Першае месца заняла зборная Беларусі U-18 , якая перамагла расейскіх аднагодкаў, – 67:56. Трэцімі сталі беларускі з каманды U-16, чацвёртымі – расіянкі з гэтай жа ўзроставай катэгорыі.
Эфіёпскі бягун Тамірат Тола выйграў марафон, устанавіўшы рэкорд чэмпіянатаў свету
Лёгкаатлет з Эфіёпі Тамірат Тола стаў пераможцам мужчынскага марафону на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у амерыканскім Юджыне. Пераможца пераадолеў дыстанцыю ў 42 км за 2 гадзіны 5 хвілін і 36 секунд. Гэта новы рэкорд чэмпіянатаў свету. Беларускія і расійскія спартоўцы не дапушчаны да спаборніцтваў з-за ваенных дзеянняў ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: hockey.by