„Металург” і „Віцебск” выйшлі ў плей-оф беларускай хакейнай экстралігі



У пятніцу ў Гомелі, Віцебску і Жлобіне прайшлі матчы заключнага 55-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі. Апошнія прамыя пуцёўкі ў плэй-оф дасталіся дзейнаму чэмпіёну краіны „Металургу”, а таксама хакеістам „Віцебска”. Аформіць выхад у плэй-оф паўночнікам не перашкодзіла нават хатняя параза ад „Хіміка” 2:4, паколькі адзіны канкурэнт „Віцебска” аршанскі „Лакаматыў” таксама застаўся без ачкоў, саступіўшы „Гомелю” 4:5. У паралельным матчы „Металург” на сваім лёдзе разграміў „Магілёў” з лікам 7:2, дзякуючы чаму ўзняўся на пятае месца турнірнай табліцы. Столькі ж балаў за чэмпіянат  набраў і „Віцебск”, але жлабінчане размясціліся вышэй з прычыны перавагі па асабістых сустрэчах. Такім чынам, вядомы ўжо дзве пары першага раунда плэй-оф. „Юнацтва”, якое заняло ў рэгулярцы 3-е месца, паспрачаецца за выхад у паўфінал з „Віцебскам”, а „Гомель”, які фінішаваў 4-м, будзе змагацца з „Металургам”. Салігорскі „Шахцёр” і гарадзенскі „Нёман” даведаюцца сваіх супернікаў у чвэрцьфінале пасля заканчэння раунда плэй-ін, які пройдзе на наступным тыдні.

Дзмітрук выйшла ў паўфінал турніру ІТФ у Маконе

Беларуская тэнісістка Крысціна Дзмітрук, якая мае 241-е месца ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў паўфінал турніру ІТФ у французскім Маконе з прызавым фондам 40 тысяч даляраў. У чвэрцьфінальным матчы беларуска ў трох сэтах абыграла гаспадыню кортаў 387-ю ракетку планеты Марго Руўруа – 6:3, 0:6, 6:4.

Швёнтэк выйшла ў фінал турніру ў Дубаі

Першая ракетка свету полька Іга Швентэк выйшла ў фінал турніру ў Дубаі. У паўфінале польская тэнісістка ў двух сэтах перайграла крыўдзіцельку Аляксандры Сасновіч амерыканку Коры Гаўф — 6:4, 6:2.

Другая фіналістка вызначаоася ў матчы Джэсіка Пегула (ЗША) — Барбара Крэйчыкава (Чэхія).
Барбара Крэйчыкава перамагла ў трох сэтах  – 6:1, 5:7, 6:0.

„Ракув” абыграў «Ягелонію»

«Ракаў» з Чэнстаховы абыграў у Беластоку «Ягелонію» у матчы адкрыцця 22-га тура чэмпіяната Польшчы, а матч быў насычаны прыгожымі галамі. Спачатку мяч апынуўся ў браме ўжо на 3-й хвіліне пасля ўдару Хесуса Імаса, а на 38-й хвіліне госці адказалі выдатным стрэлам Жана Карласа. А на 75-й хвіліне Томаш Петрашак усталяваў канчатковы лік сустрэчы 2:1 на карысць гасцей.

„Ягелонія” засталася з 24-ма ачкамі і працягвае займаць 12-е месца ў турнірнай табліцы, «Ракув» замацаваўся на першым месцы, маючы на 7 ачкоў больш чым бліжэйшы пераследнік варшаўская «Легія».

Раберта Дэ Дзербі можа летам узначаліць „Ліверпуль”

Італьянскага спецыяліста Раберта Дэ Дзербі, які зараз працуе з „Брайтанам”, разглядаюць у якасці магчымага настаўніка „Ліверпуля”, паведамляе La Reppublica. Паводле інфармацыі выдання, Дэ Дзербі прыярытэтны варыянт для кіраўніцтва „чырвоных”, у выпадку, калі Юрген Клоп вырашыць па завяршэнні сезона пакінуць клуб. Таксама ў ліку магчымых пераемнікаў нямецкага трэнера называюцца Маўрыцыа Пачэціна і Зінедзін Зідан. Зрэшты, адзначаецца, што немец захоўвае выдатныя адносіны з босамі мерсісайдскага клуба.

Раней СМІ паведамлялі аб тым, што ў паслугах Дэ Дзербі зацікаўлены топ-клубы Італіі.

Зборная Германіі плануе правесці 1000-ы матч у гісторыі з камандай Украіны

Зборная Германіі плануе правесці юбілейную тысячную гульню ў гісторыі з камандай Украіны. Нямецкі футбольны звяз збіраецца правесці сустрэчу ў чэрвені. Многія ўкраінскія бежанцы будуць запрошаны на стадыён, а атрыманыя сродкі будуць перададзены ва Украіну ахвярам вайны. На чэмпіянаце свету ў Катары падначаленыя Ханса-Дзітэра Фліка не здолелі пераадолець групавы этап, прапусціўшы наперад зборныя Іспаніі і Японіі. Пры гэтым немцы – чатырохразовыя чэмпіёны свету.

Беларускае Радыё Рацыя