„Нёман” у авертайме адолеў „Юнацтва”
Гарадзенскі „Нёман” на выездзе ў авертайме перайграў менскае „Юнацтва” ў матчы Betera-Экстралігі — 3:2
Пераможную шайбу закінуў Мікіта Крыскін. „Віцебск” з такім жа лікам і таксама ў авертайме перайграў „Ліду”.
Протас зрабіў два „асісты” ў матчы АХЛ
У матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ „Хершы” Аляксея Протаса апынуўся мацней за „Сірак’юз” Іллі Усава 4:3. Форвард фарм-клуба „Вашынгтона” аформіў асістэнцкі дубль. Беларус зрабіў выніковыя перадачы пры другім і чацвёртым галах „Хершы”. Таксама Протас нанёс 1 кідок, скончыў гульню з паказчыкам карыснасці „-1” і быў прызнаны трэцяй зоркай матчу.
Менскае „Дынама” згуляе дзевяць спарынгаў перад новым сезонам
У рамках падрыхтоўкі менскае футбольнае „Дынама” плануе згуляць дзевяць кантрольных паядынкаў. Усе матчы пройдуць на стадыёне „Дынама-Юні”, паведамляе прэс-служба клуба. Першы спарынг сёлета адбудзецца 21 студзеня.
Спартоўцы „Сталіцы” выйшлі ў „Фінал чатырох” Кубка Беларусі па міні-футболе
Спартоўцы „Сталіцы” сталі апошнімі ўдзельнікамі „Фіналу чатырох” розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе. У заключным матчы чвэрцьфінальнай стадыі дзейныя чэмпіёны краіны разграмілі на сваёй арэне берасцейскі „Меркурый-ДМК” з сухім лікам 5:0. Па два мячы забілі Арцём Козел і Аляксандр Умпіровіч, адзін раз вызначыўся Уладзімір Піскун. У Берасці мінчане таксама былі мацнейшыя – 5:4. Раней у вырашальны этап прабіліся два гомельскія клубы – цяперашні ўладальнік трафея БЧ і фіналіст ВРЗ, а таксама аршанскі „Вітэн”.
„Манчэстэр Сіці” адправіў чатыры мячы ў браму „Чэлсі”
„Манчэстэр Сіці” на хатняй арэне разграміў „Чэлсі” ў матчы 1/32 фіналу Кубка Англіі — 4:0. У гаспадароў вызначыліся Рыяд Марэз, які аформіў дубль, Хуліян Альварэс, які рэалізаваў пенальці, і Філ Фодэн.
„Чэлсі” выбілі ў трэцім раундзе ўпершыню за 25 гадоў. Супернікам „гараджан” на стадыі 1/16 фіналу можа стаць лонданскі „Арсенал”, які сёння будзе змагацца з „Оксфард Юнайтэд”. Сенсацыйна з Кубка вылецела «Астан Віла» Унаі Эмеры, якая прайграла клубу з чацвёртага дывізіёна „Стывенэйдж” — 1:2.
„Барселона” абыграла „Атлетыка” 1:0 і ўзначаліла турнірную табліцу Ла Лігі. На 22-й хвіліны Усман Дэмбеле пракінуў мяч міма галкіпера Яна Воблака пасля праходу Педры і перадачы Гаві. Па выніках 16-га тура Барселона набрала 41 ачко і стала лідэрам іспанскага чэмпіянату, абышоўшы ў турнірнай табліцы „Рэал”.
Герасімаў прайграў у першым раундзе кваліфікацыі „Australian open”
Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў няўдала стартаваў у кваліфікацыі другога ў сезоне турніру „Вялікага шлема”. Ён пацярпеў паразу ўжо ў першым раўндзе папярэдняй сеткі турніру. Мацнейшым за беларуса апынуўся француз Х’юга Гастан. Прычым на тое, каб узяць верх, яму спатрэбілася менш за гадзіну, за якія наш тэнісіст здолеў узяць толькі два гейма.
— 6:1, 6:1 на карысць француза.
Французы сталі пераможцамі змяшанай эстафеты на этапе ў Паклюцы
Зборная Францыі ў складзе: Фаб’ен Клод, Кент Фіён-Мае, Анаіс Шэвалье-Бушэ і Жулі Сімон перамагла ў змяшанай эстафеце на этапе Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы з вынікам 1 гадзіну 19 хвілін 48,9 секунды. Другімі сталі італьянцы з адставаннем 24,6 секунды, трэцімі — шведы.
Беларускае Радыё Рацыя