Памёр кароль футбола Пеле
На 83-м годзе жыцця памёр Пеле — легендарны бразільскі футбаліст Эдсан Арантыс ду Насіменту.
У верасні мінулага года ў Пеле дыягнаставалі рак тоўстай кішкі. Ён прайшоў курс хіміятэрапіі, але пасля арганізм перастаў рэагаваць на яе.
Пеле – адзіны ў гісторыі футбаліст, які тройчы стаў чэмпіёнам свету ў якасці гульца (у 1958, 1962 і 1970 гадах). На рахунку караля футбола 92 матчы і 77 галоў за зборную Бразіліі. Ён быў найлепшым бамбардзірам у гісторыі зборнай краіны. Лепшы футбаліст XX стагоддзя па версіі футбольнай Камісіі ФІФА. Лепшы спартовец XX стагоддзі па версіі Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Баскетбалісты „Менска” 14-ы раз выйгралі Кубак Беларусі
Баскетбалісты „Менска” 14-ы раз сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі. На пляцоўцы магілёўскага спарткомплексу „Алімпіец” у вырашальным паядынку 26-га кубкавага розыгрышу падначаленыя Расціслава Вергуна перамаглі „Гародня-93” з лікам 77:63.
Бронзавым прызёрам стаў „Барысфен”, які абыграў у матчы за трэцяе месца „Рубон” з лікам 75:66.
„Вашынгтон” з Протасам у авертайме прайграў „Атаве”
„Вашынгтон” у чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ на сваім лёдзе ў авертайме прайграў „Атаве” — 3:4. Беларускі нападнік гаспадароў Аляксей Протас правёў на лёдзе 13 хвілін 11 секунд, выніковымі дзеяннямі не вызначыўся, зрабіў 1 кідок, правёў 3 сілавыя прыёмы, здзейсніў 1 перахоп і зарабіў паказчык карыснасці „0”.
У гэтым сезоне ў Протаса 7 (3+4) набраных балаў у 38 сустрэчах, пры паказчыку карыснасці „+1”. Беларус не набірае ачкі ў апошніх пяці сустрэчах.
«Віцебск» у другі раз абыграў «Нёман»
Хакеісты „Віцебска” другі раз абыгралі гарадзенскі „Нёман” у выязной серыі гульняў чэмпіянату Беларусі ў экстралізе.
Падначаленыя Рамана Юпатава ў Гародні ўпэўнена перамаглі 6:3.
На дзве закінутыя шайбы Аляксандра Ляўко і дакладныя стрэлы Артура Гільманава, Мікіты Ядраеца, Віктара Туркіна і Яўгена Дадонава ў складзе «Нёмага» змаглі адказаць дублем Арцёма Кіслага і адной шайбай Сяргея Рамановіча. Хакеісты „Віцебска” з 47 ачкамі ў актыве размясціліся на пятым радку ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе. Гарадзенскі «Нёман» двойчы прайграўшы дома, перапыніў шасціматчавую пераможную серыю і з 53 набранымі ачкамі займае другі радок.
Беларускае Радыё Рацыя