Павел Селіверстаў стаў трэцім на этапе „Брыльянтавай лігі” ў Осла
Беларус Павел Селіверстаў заняў трэцяе месца ў скачках у вышыню на этапе „Брыльянтавай лігі” ў Осла.
На старце прэстыжных спаборніцтваў ён паспяхова пераадолеў 2 м 20 см. З першай спробы беларус справіўся і з планкай на вышыні 2 м 25 см. Не пакарылася Паўлу Селіверставу адзнака 2 м 29 см, ён дапусціў памылкі ва ўсіх трох спробах. Такі ж рэзультат (2 м 25 см) паказаў канадзец Дэрэк Друін, разам з беларусам яны падзялілі трэцяе месца. Другім фінішаваў украінец Багдан Бандарэнка – 2 м 29 см.
Перамог у сектары для скачкоў у вышыню Эса Мутаз Баршым з Катара, які ўстанавіў лепшае сусветнае дасягненне ў бягучым сезоне – 2 м 38 см.
Беларуска Аліна Талай паказала самы высокі персанальны рэзультат у сезоне ў бегу на 100 м з бар’ерамі – 12,90 сек., але заняла на турніры ў сталіцы Нарвегіі чацвёртае месца. Перамагла ў забегу Памэла Дуткевіч з Германіі – 12,73 сек.
Наступны этап „Брыльянтавай лігі” адбудзецца 18 чэрвеня ў Стакгольме.
Array