Павел Варабей набраў другое ачко ў сезоне ECHL
У ECHL (трэцяя па сіле прафесійная хакейная ліга Амерыкі) адбыўся чарговы тур. „Індзі Фюэл” уступіў „Форт Уэйн Кометс” з лікам 4:6. У прайграўшых беларускі абаронца Павел Варабей адзначыўся выніковай перадачай. У яго актыве ў гэтым сезоне 2 (0+2) ачкі ў 5 гульнях, пры паказчыку карыснасці „-2”.
Няўдачнікі моладзевага ЧС па хакеі застануцца ў элітным дывізіёне
Пасля завяршэння 46-га моладзевага чэмпіянату свету па хакеі, які стартаваў у Канадзе, ні адна каманда не пакіне элітны дывізіён. Такое рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) у сувязі з пандэміяй каронавіруса. Раней планавалася, што пасля заканчэння папярэдняга этапу каманды, якія зоймуць пятыя месцы ў дзвюх групах, правядуць серыю да дзвюх перамог за права застацца ў эліце моладзевага хакея, а цяпер няўдачнікам не давядзецца змагацца за захаванне прапіскі. Такім чынам, у наступным сусветным моладзевым першынстве, якое праз год пройдзе ў Расеі, прымуць удзел не 10, а 11 каманд. Сярод іх будзе і беларуская «маладзёжка”.
Раналда выплаціць доўг „Крузейра” перад ФІФА
Прэзідэнт „Крузейра” Сержыо Сантас Радрыгес распавёў аб абавязку клуба перад ФІФА у памеры € 7,7 млн, які выплаціць новы ўладальнік „Крузейра” былы бразільскі футбаліст Раналда. У снежні Раналда набыў 90% акцый „Крузейра” за €62,5 млн. Футбаліст завяршыў кар’еру ў 2011 годзе.
„Славія” працягнула кантракт з Уладзіславам Полазам
Футбольны клуб „Славія” і Уладзіслаў Полаз прадоўжаць супрацоўніцтва і ў наступным сезоне. Пра гэта інфармуе прэс-служба мазыран. У сезоне-2021 паўабаронца выходзіў на поле ў складзе каманды ў шасці гульнях.
Прэзідэнт „Барселоны” Жаан Лапорта мае намер перашкодзіць трансферу Холанда ў „Рэал”
Кіраўнік „Барселоны” Жаан Лапорта гатовы зрабіць усё, каб Эрлінг Холанд не апынуўся ў „Рэале”. Прэзідэнт каталонцаў перажывае, што ў „Мадрыдзе” збярэцца магутны атакавалы склад, з якім не атрымаецца канкураваць. Лапорта перажывае, што „Мадрыд” падпіша адразу і нарвежца, і Кіліяна Мбапэ. Падчас працоўных сустрэч кіраўнік „Барсы” абяцаў зрабіць усё, каб сарваць трансфер Холанда ў „Рэал”. Лапорта шукае спосаб набыць нарвежскага форварда.
Беларускае Радыё Рацыя