Расейцы забілі 100 украінскіх спартоўцаў і трэнераў



Міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт паведаміў, што расейскія захопнікі забілі 100 украінскіх спартоўцаў і трэнераў, а яшчэ 22 узялі ў палон.

«Расійцы забілі 100 украінскіх спартоўцаў і трэнераў, — піша Гутцайт. — Яны загінулі на полі бою і ад варожых абстрэлаў. Мужчыны і жанчыны. Дарослыя і дзеці. Чацвёра паранены. Яшчэ 22 знаходзяцца ў палоне».

Міністр дадаў, што ўлады прыкладаюць усе намаганні, каб вярнуць іх дадому жывымі.

Гутцайт таксама паведаміў, што на сённяшні дзень больш за 3 тысячы спартсменаў са зброяй абараняюць Украіну і ўсю Еўропу.

Яшчэ больш за 1100 спартсменаў і трэнераў працуюць валанцёрамі.