Рыа-2016. Ганчароў перамог у скачках на батуце!
Уладзіслаў Ганчароў заваяваў першы залаты медаль для беларускай зборнай на алімпіядзе. Беларусу не было роўных у скачках на батуце. У кваліфікацыйным раўндзе Уладзіслаў набраў другую суму балаў — 111,090 (за два скачкі).
У фінале Ганчароў заняў першае месца, атрымаўшы 61,475 бала.
Другое і трэцяе месца заваявалі кітайскія спартоўцы.
Гэта другая ўзнагарода Беларусі ў Рыа-2016.
Array
