Салігорскі „Шахцёр” гарантаваў сабе медалі чэмпіянату Беларусі
Салігорскі „Шахцёр” за два туры да фінішу чэмпіянату Беларусі па футболе гарантаваў сабе медалі. „Жоўта-чорныя” з 59 ачкамі лідыруюць у табліцы і ўжо не апусцяцца ніжэй за трэцюю пазіцыю. У „Энергетыка”-БДУ 57 балаў, у БАТЭ і менскага „Дынама” па 53. У 29-м туры „Шахцёр” згуляе на выездзе супраць „Слуцка”, „студэнты” ў гасцях сустрэнуцца з „Гомелем”, менскае „Дынама” дома пазмагаецца з „Нёманам”, а БАТЭ прыме „Менск”. Паядынкі пройдуць у нядзелю, 6 лістапада.
Арцёма Чалядзінскага могуць звольніць да гульні з «Нёманам»
Галоўны трэнер менскага „Дынама” Арцём Чалядзінскі можа пакінуць пасаду яшчэ да сустрэчы з гарадзенскім „Нёманам”, — піша інсайдэрскі telegram-канал „Вуха”. 2 лістапада „бела-блакітныя” разгромна саступілі прамому канкурэнту за медалі «Энергетыку-БДУ” — 1:4.
Мікіта Талапіла аформіў першы шатаўт у сезоне
У чарговым матчы другога дывізіёна чэмпіянату Швецыі па хакеі „Седэртэлье” абыграў „Вестэрос” (5:0). У складзе пераможцаў увесь матч правёў беларускі галкіпер Мікіта Талапіла. Брамнік адбіў 20 кідкоў суперніка і аформіў першы шатаўт у сезоне. У 13 матчах турніру ў Талапіла 8 перамог, 5 паразаў, галкіпер адбівае 92% кідкоў, каэфіцыент надзейнасці – 2,11. Таксама ў беларуса дзве галявыя перадачы.
Зборная Беларусі правядзе таварыскія матчы супраць каманд Сірыі і Амана ў ААЭ
Нацыянальная зборная Беларусі правядзе міжнародныя таварыскія матчы супраць каманд Сірыі і Амана. Абодва паядынкі пройдуць у ААЭ. Матч Сірыя – Беларусь адбудзецца 17 лістапада ў Дубаі. У цяперашні момант нацыянальная зборная Сірыі знаходзіцца на 90-м радку рэйтынгу ФІФА, каманда Амана размяшчаецца на 75-м радку.
Беларускае Радыё Рацыя