Сасновіч, Гаварцова і Лапко атрымалі чарговыя перамогі
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў швейцарскім Біле (прызавы фонд – 226 тыс. еўра).
У матчы 1/8 фіналу Аляксандра Сасновіч, якая займае 108-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла швейцарскую тэнісістку Вікторыю Галубіч (54-ы нумар рэйтынгу WTA) – 6:1, 6:4.
На турніры ў амерыканскім Індыян-Харбар Біч (прызавы фонд – $80 тыс.) беларуска Вольга Гаварцова (190-ы нумар сусветнага рэйтынгу) прабілася ў 1/4 фіналу, перамогшы канадскую тэнісістку Аляксандру Вазняк (310) – 6:3, 2:6, 7:5.
Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вера Лапко (264) у паўфінале турніру ў Стамбуле (прызавы фонд – 60 тыс. еўра) згуляе з чэшкай Петрай Крэйсавай (359).
Array