„Шахцёр” па булітах абыграў „Юнацтва”
У рамках рэгулярнага чэмпіянату Betera-Экстралігі завяршыўся нядзельны гульнявы дзень. „Шахцёр” у серыі булітаў апынуўся мацнейш за „Юнацтва” — 2:1. Вырашальная шайба на рахунку Міхаіла Стэфановіча.
Сасновіч перамагла на старце турніру ў Дубаі
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на прэстыжным турніры катэгорыі WTA-1000 у Дубаі з прызавым фондам 2 мільёны 700 тысяч даляраў. У першым раундзе парнага разраду Сасновіч і кітаянка Сюй Іфань перамаглі ў трохсэтавым матчы брытанскі дуэт Хэрыет Дарт / Эдэн Сілва – 4:6, 6:1, 10:6. Сёння у 1/32 фіналу адзіночнага разраду суперніцай Сасновіч будзе прадстаўніца Іспаніі Рэбека Машарава.
Супергол Месі на 95-й хвіліне прынёс „ПСЖ” перамогу ў матчы з „Лілем”
„ПСЖ” на хатняй арэне вырваў перамогу ў матчы 24-га тура чэмпіянату Францыі з „Лілем” — 4:3. Гаспадары саступалі ў ліку ў канцоўцы, аднак спачатку на 87-й хвіліне вызначыўся Кіліян Мбапэ, аформіўшы дубль, а на 95-й Ліянэль Месі, выдатна выканаўшы штрафны, прынёс парыжанам тры ачкі. „ПСЖ” да гэтага не мог перамагчы тры гульні запар, але працягвае лідыраваць ў турнірнай табліцы чэмпіяната Францыі.
„Барселона” на Камп Ноу абыграла „Кадыс” у матчы 22-га тура чэмпіянату Іспаніі — 2:0, дзякуючы галам Раберта і Левандоўскага. „Барселона” з 59 ачкамі лідыруе ў табліцы, апярэджваючы „Рэал” на восем балаў. Гол Грызмана на 73-й хвіліне прынес мадрыдскаму „Атлетыка” перамогу ў матчы з „Атлетыкам” Більбао 1:0.
У рамках 24 тура ангельскай прэм’ер-лігі „Манчэстэр Юнайтэд” усухую перайграў „Лестэр” на „Олд Трафард” 3:0. Дублем вызначыўся форвард Маркус Рэшфард. „Манкуніянцы” знаходзяцца на трэцім месцы з 49 ачкамі ў актыве. „Ювентус” у гасцях „усухую” перамог „Спецыю” ў матчы 23-га тура чэмпіянату Італіі — 2:0. У першым тайме забіў Кін, а ў другім Дзі Марыя. „Юве” з 32 ачкамі ідзе сёмым у табліцы.
Эберг перамагла ў жаночым масстарце
Шведка Ханна Эберг стала пераможцай жаночага масстарта на чэмпіянаце свету па біятлоне-2023, які завяршыўся ў нямецкім Аберхофе. Другой стала Інгрыд Тандрэвалд з Нарвегіі, трэцяй — францужанка Жулі Сымон.
У Магілёве вызначыліся прызёры чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы
У манежы спарткомплексу „Алімпіец” у Магілёве завяршыўся чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні.
Адзін з галоўных турніраў зімовага сезона сабраў практычна ўсіх наймацнейшых лёгкаатлетаў краіны, за выключэннем скакуноў у вышыню Максіма Недасекава і Дзмітрыя Набокава, штурхальніцы ядра Алены Дубіцкай, лідэра зборнай у бар’ерным бегу Віталя Парахонькі. Усяго ў рамках нацыянальнага форуму былі разыграны 32 камплекты ўзнагарод – па 16 у мужчын і жанчын. Далей беларускіх спартоўцаў чакае адкрыты Кубак краіны па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, які пройдзе 3 і 4 сакавіка таксама ў Магілёве.
Бол усталявала новы рэкорд свету на дыстанцыі 400 метраў
Бар’ерыстка Фемке Бол усталявала сусветны рэкорд у бегу на 400 метраў у памяшканні. У Апельдорне яна прабегла дыстанцыю за 49,26 секунды. Такім чынам прадстаўніца Нідэрландаў пабіла адзін з найстарэйшых сусветных рэкордаў. Ранейшы 40 гадоў таму ўсталявала знакамітая бягунка з Чэхаславакіі Ярміла Кратахвілава 49,59.
Беларускае Радыё Рацыя