Смольскі прызнаны лепшым спартоўцам Беларусі 2022 года
На сайце Bet News склалі рэйтынг найлепшых спартоўцаў Беларусі 2022 года. Першае месца заняў біятланіст Антон Смольскі, які апярэдзіў фрыстайлістку Ганну Гуськову, якую паставілі на другое месца.

Мужчынская зборная Беларусі ўпершыню за 16 гадоў трапіла на п’едэстал Кубка свету ў эстафеце. Натуральна, не сіламі аднаго Антона Смольскага. Аднак без лідара зборнай дакладна нічога не было. Сам жа Смольскі дамогся пакуль галоўнага поспеху ў кар’еры – на Алімпіядзе. На 20- кіламетровай «індывідуалцы» беларус заваяваў срэбра Ванкувера-2010.
На трэцім месцы ў рэйтынгу хакеіст Ягоір Шаранговіч, які выступае ў НХЛ за «Нью Джэрсі», на чацвёртым – тэнісістка Арына Сабаленка, на пятым – гандбаліст Арцём Каралёк, на шостым – біятланістка Дзінара Алімбекава, на сёмым – хакеіст «Вашынгтона» Аляксей Протас, на восьмым – яшчэ адна біятланістка Ганна Сола, на дзявятым – тэнісіст Ілля Івашка, і замыкае дзясятку лепшых спартоўцаў Беларусі плыўчыха Аліна Змушко.
Кавалевіч сёмы раз працягнуў кантракт з „Нёманам”
Галоўны трэнер „Нёмана” Ігар Кавалевіч працягнуў кантракт з клубам.
Новае пагадненне разлічана да канца 2023 года, паведамляе прэс-служба гарадзенцаў.
На рахунку Кавалевіча 216 згуляных афіцыйных матчаў, у якіх гарадзенцы святкавалі 85 перамог, 53 разы разышліся з супернікам мірам, у 78 матчах пацярпелі паразы, пры агульнай розніцы забітых і прапушчаных мячоў 263-239. Спецыяліст працягнуў кантракт з клубам ужо сёмы раз.
БАТЭ правядзе першы спарынг з жодзінскім „Тарпеда”-БелАЗам на другім тыдні студзеня
Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі расказаў, з кім барысаўчане правядуць першы спарынг міжсезоння. Усе даты спарынгаў ужо фактычна вызначылі. Першы з іх згуляем супраць жодзінскага „Тарпеда-БелАЗ”. Пакуль, праўда, робяцца апошнія ўдакладненні адносна даты. Гэта будзе другі тыдзень студзеня, – адзначыў Альшэўскі ў інтэрв’ю прэс-службе клуба.
Цімафей Калачоў увайшоў у трэнерскі штаб расейскай „Чайкі”
Экс-хаўбек зборнай Беларусі Цімафей Калачоў далучыўся да трэнерскага штаба расейскай „Чайкі”, якая выступае ў трэцім дывізіёне. Былы футбаліст „Растова” ўвайшоў у штаб Ігара Сямшова, паведамляе прэс-служба клуба. „Чайка” займае другое месца ў групе 1 другой расейскай лігі.
Седрык Пакет выведзены са спісу траўмаваных мінскага „Дынама”
Форвард менскага „Дынама” Седрык Пакет выведзены са спісу траўмаваных, — паведамляе прэс-служба клуба. Канадскі нападнік свой папярэдні матч правёў 28 лістапада ў пераможнай сустрэчы з маскоўскім „Дынама”. Усяго на рахунку 29-гадовага гульца 35 матчаў у бягучым сезоне, у якіх Пакет адзначыўся 16 (9+7) ачкамі. Таксама прэс-служба менскага „Дынама” паведаміла, што абаронца Сяргей Сапега траўмаваўся і пачаў працэс аднаўлення. У бягучым сезоне на рахунку 23-гадовага абаронцы 42 матчы, у якіх Сапега набраў 12 (4+8) ачкоў.
Беларускае Радыё Рацыя