Спаборніцтвы ў скандынаўскай хадзьбе ў Гайнаўцы

Аматары спорту з усёй Польшчы ў суботу, 9 верасня, сабраліся ў Гайнаўцы. Нагодай для гэтага сталі спаборніцтвы ў скандынаўскай хадзьбе. Аб тым, як спартовая імпрэза аднаўляецца пасля кавідных часоў расказаў гайнаўскі стараста Анджэй Скепка:
— Удзельнікі гэтай імпрэзы прыехалі з усёй Польшчы. І атачэнне гэтай пекнай імпрэзы спрыяла ёй: пагода, арганізатары, фундацыі спорту, фундацыя Nordic Walking. Я вельмі ўдзячны сваім працаўнікам, што зацікавіліся гэтай імпрэзай. Амаль палова працаўнікоў далучылася і вельмі добра памагаюць.
Удзел у спаборніцтвах узялі каля чатырохсот чалавек. Для спартоўцаў былі прадугледжаныя тры дыстанцыі: 5 і 10 кіламетраў, а таксама паўмарафон на 22 кіламетры.
Беларускае Радыё Рацыя









