Сталі вядомыя пары 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў
У Ньёне прайшло паўторнае лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Вынікі першай працэдуры былі ануляваны з-за тэхнічнай памылкі.
1/8 фіналу:
Зальцбург – Баварыя
Спортынг – Манчэстар Сіці
Бенфіка – Аякс
Чэлсі – Ліль
Атлетыка – Манчэстар Юнайтэд
Вільярэал – Ювентус
Інтэр – Ліверпуль
ПСЖ – Рэал Мадрыд
Першыя матчы 1/8 фіналу пройдуць 15-16 і 22-23 лютага, гульні ў адказ адбудуцца 8-9 і 15-16 сакавіка.
Ігнат Галавацюк устанавіў нацыянальны рэкорд на этапе Кубка свету ў Калгары
Беларускі канькабежац Ігнат Галавацюк устанавіў нацыянальны рэкорд на 500 метраў. Ранейшае дасягненне таксама належала Галавацюку. Свой жа рэкорд ён пабіў на этапе Кубка свету ў Калгары, дзе размешчаны адзін з самых хуткасных каткоў. Ігнат заняў 4 месца. Беларус уступіў 0,22 секунды пераможцу Віктару Муштакову з Расеі. У заліку Кубка свету Ігнат з 233 ачкамі займае 10 месца.
Юніёрская зборная Беларусі па індархакеі выйшла ў эліту
У партугальскім Парэдзішы завяршыўся чэмпіянат Еўропы па індархакеі сярод каманд другога дывізіёна. Пераможцам турніру стала зборная Беларусі. Каманда выйграла ўсе матчы, а капітан беларусаў Дзяніс Цалуйка прызнаны найлепшым іграком і бамбардзірам. Цяпер зборная Беларусі ў 2023 годзе прыме ўдзел у турніры для каманд першага дывізіёна.
Першыя чвэрцьфінальныя пары вызначыліся на жаночым ЧС па гандболе
Пасля сустрэч заключнага тура асноўнага этапа ў дзвюх групах жаночага чэмпіянату свету па гандболе ў Іспаніі вызначыліся дзве чвэрцьфінальныя пары. Лідар 3-й групы гандбалісткі зборнай Даніі разграмілі суперніц з Германіі – 32:16. Датчанкі занялі першае месца і згуляюць у чвэрцьфінале з другой камандай 4-й групы Бразіліяй. Бразільянкі ў апошнім паядынку ўступілі іспанкам з лікам 24:27. Іспанскія спартоўкі ў другім чвэрцьфінале сустрэнуцца з нямецкай зборнай.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: matchtv.ru