Старшынём хакейнай федэрацыі РБ стаў Сямён Шапіра
Старшыня менскага абласнога выканаўчага камітэту Сямён Шапіра абраны кіраўніком ФХРБ. На гэтай пасадзе ён зменіць Ігара Рачкоўскага. Перад абраннем новага старшыні Рачкоўскі падаў у адстаўку.
Сямён Шапіра нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Рэчань Любанскага раёна Менскай вобласці. Доўга працаваў у галіне сельскай гаспадаркі. Узначальваў Гарадзенскую вобласць. З лістапада 2013-га прызначаны старшынём Менскага аблвыканкаму. Мае рэпутацыю дастаткова адыёзнага аўтарытарнага кіраўніка.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
