Томас Мюлер прызнаны найлепшым гульцом „Баварыі” ў сезоне
Нападаючы „Баварыі” Томас Мюлер прызнаны найлепшым гульцом каманды ў сезоне-2021/2022, інфармуе афіцыйны сайт мюнхенцаў.

Па выніках галасавання балельшчыкаў, другое месца ў рэйтынгу лепшых гульцоў „Баварыі” мінулага сезону заняў паўабаронца Джамал Мусіяла, а замкнуў тройку лідараў нападаючы Роберт Левандоўскі. Характэрна, што менавіта паляк прызнаваўся лепшым гульцом „Баварыі” два апошнія гады. У сезоне-2021/2022 Томас Мюлер правёў за „Баварыю” 45 матчаў ва ўсіх турнірах, забіў 13 галоў і аддаў 25 выніковых перадач.
ISU аддасць расейскі этап Гран-пры па фігурным катанні Фінляндыі
Фінляндыя ў наступным сезоне прыме этап серыі Гран-пры замест Расеі. Рашэнне ўжо прынята Міжнародным саюзам канькабежцаў (ISU). Раней ISU адхіліў зборную Расеі ад міжнародных стартаў, а таксама адмяніў спаборніцтвы на тэрыторыі краіны з-за ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны.
Андрэй Крайноў: Вячаслаў Бохан, Іван Мароз і Барыс Пухоўскі, хутчэй за ўсё, сыходзяць
Старшыня менскага СКА Андрэй Крайноў у інтэрв’ю праграме „Спорт-кадр” распавёў аб магчымых зменах у складзе каманды ў міжсезонне.
Думаю, што Вячаслаў Бохан, Іван Мароз і Барыс Пухоўскі хутчэй за ўсё сыходзяць. Яны былі задзейнічаныя намі толькі на гэтыя два месяцы, паколькі ўкраінскі «Матор» патрапіў у такую сітуацыю. Таксама могуць яшчэ пайсці тыя людзі, якія не падыходзяць нашай камандзе. Ім на змену прыйдуць гандбалісты з дубля клуба, – распавёў Крайноў.
Зборная Кітая гатова заплаціць больш за мільён еўра за магчымасць выступаць у чэмпіянаце Францыі
Федэрацыя валейбола Кітая звярнулася да кіраўніцтва чэмпіянату Францыі з просьбай уключыць нацыянальную каманду ў лік удзельнікаў турніру, – паведамляе Le Parisien. Паводле інфармацыі крыніцы, кітайскі бок гатовы заплаціць больш за мільён еўра за магчымасць выступаць у Францыі. Чакаецца, што азіяцкая каманда зможа далучыцца да турніру з сезона-2023/24 і будзе базавацца ў Парыжы.
„Інтэр” адмовіўся ад варыянту з Крышціяну Раналду з-за высокага заробку гульца
Форвард „Манчэстэр Юнайтэд” Крышціяну Раналду прапаноўваў свае паслугі „Інтэру”, сцвярджае La Repubblica Аднак „нерадзуры” адмовіліся ад запрашэння 37-гадовага форварда, бо не гатовыя плаціць яму каля 20 мільёнаў еўра ў год, якія ён атрымлівае ў „Юнайтэд”. Акрамя таго, „Інтэр” працаваў над вяртаннем у каманду нападніка „Чэлсі” Рамэлу Лукаку, што было прыярытэтам для міланцаў. Цяпер італьянскі клуб накіраваны на падпісанне кантракта з іншым экс-форвардам „Ювентуса” — Паўлам Дзібалам.
Беларускае Радыё Рацыя