„Цмокі-Мінск” з перамогі стартавалі ў Адзінай лізе ВТБ
У стартавым матчы рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ „Цмокі-Мінск” на выездзе перайгралі Унікс – 91:83.
У гісторыі выступленняў у лізе ВТБ беларусы 4 разы сустракался з УНІКСам – і кожны раз саступалі, такім чынам, менскі клуб упершыню ў гісторыі супрацьстаяння з казанскім клубам перамог. У складзе казанскай каманды зараз выступае беларускі цэнтравы Арцём Парахоўскі.
Наступны матч „цмокі” правядуць у гасцях у „Енісея” 13 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя
Array