„Цмокі” ухапілі ўдачу за хвост
Баскетбалісты клуба „Цмокі-Менск” дамагліся гасцявой вікторыі ў трэцім матчы сваёй групы розыгрышу Кубку ФІБА. На чужой пляцоўцы падначаленыя Ігара Грышчука перамаглі 71:70 кіпрскі АПАЭЛ. Перамогу „Цмокам” прынёс трапны трохачковы кідок Джасціна Грэя за пару секунд да фінальнай сірэны. Грэй стаў сама выніковым у нашай камандзе – 17 ачкоў, Дру Джойс набраў 14, Аляксандр Семянюк – 12.
Гэта ўжо трэцяя перамога запар менскага клубу ў турніры. Становішча ў групе „J” зараз такое: 1. „Цмокi” — 6 ачкоў, 2. „Пардубіцэ” (Чэхія) — 5 пунктаў, 3. АПАЭЛ — 4 ачкі, 4. „Шаўляй” (Літва) — 3.
Беларускае Радыё Рацыя
Array