У Беластоку прайшоў паўмарафон
У Беластоку 14 мая прайшоў паўмарафон, удзел у якім прынялі ў тым ліку і беларусы.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары распавялі аб настроі, з якім прыйшлі падтрымаць спартоўцаў:
-Усё спрыяе добраму настрою: і надвор’е, і шмат людзей – знаёмых і незнаёмых на вуліцы. Мы сёння прынеслі сцягі і дружнай кампаніяй будзем падтрымліваць нашых бегуноў. Я ведаю, што будзе не менш за 100 чалавек. Будуць людзі з Варшавы, Уроцлава, з Гародні павінны быць. Шмат будзе беларусаў.
-Жыве Беларусь!
Традыцыйна ўдзел у штогадовым паўмарафоне ўзялі бегуны з розных краін свету. Агульная колькасць спартоўцаў, прафесіяналаў і аматараў, якія 14 траўня прабеглі дыстанцыю вуліцамі Беластока, склала каля пяці тысяч чалавек.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






