У Беластоку пройдзе Чэмпіянат Польшчы па лёгкай атлетыцы
Сёлета Беласток будзе гаспадаром 93-га Чэмпіянату Польшчы па лёгкай атлетыцы. Самыя важныя нацыянальныя спаборніцтвы адбудуцца ў сталіцы Падляшша ўпершыню. Чэмпіянат для польскіх лёгкаатлетаў – гэта апошні шанец, каб заваяваць пропуск на Чэмпіянат свету ў Лондане. Выступяць і беластоцкія лёгкаатлеты, у іх ліку алімпійскі мэдаліст Войцех Навіцкі.
– Шмат трэніраваліся, ездзілі на зборы. Гэтым разам мы не чакаем цудаў. Будзем імкнуцца як мага хутчэй выканаць мінімум на Чэмпіянат свету і годна прадставіць наш горад і краіну.
На Чэмпіянаце Польшчы выступяць таксама Аніта Влодарчык, Адам Кшчот ды спартоўка з Бельску-Падляшскага, чэмпіёнка свету па скачках у вышыню Каміля Ліцьвінко. Чэмпіянат Польшчы пройдзе на лёгкаатлетычным стадыёне Беластоку з 21 па 23 ліпеня.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота wrotapodlasia.pl
Array