У Берасці прайшоў турнір аматарскіх баскетбольных дружынаў
У Берасці прайшоў міжнародны турнір аматарскіх баскетбольных дружынаў. Пераможцам стала гарадзенская дружына „Сокал”.
Асноўны канкурэнт за першае месца дружына „Даўгалпілс” з Латвіі, па тэхнічных прычынах ня здолела дагнаць лідараў турніру.
Кажа Анджэй Дзідзевіч, капітан „Сокала”.
— Не паехалі некалькі моцных гульцоў, якія робяць шмат карыснага на пляцоўцы. І без іх мы добра згулялі, перамаглі, занялі першае месца, а значыць, была добрая падрыхтоўка. З беларускімі камандамі мы даволі рэдка спатыкаемся: Берасце, Ліда з Мінска дружыны не так ахвотна падцягваюцца на гэтыя турніры. Я думаю, гэта чалавечы фактар проста: трэба адарвацца ад сям’і і выдаткаваць грошы, каб туды паехаць, бо ўсё гэта за ўласны кошт.
Каляндарны год «Сокал» рыхтуецца завяршыць таварыскай гульнёй з аматарскім клубам з Сухачава, пад Варшавай ( Польшча).
Беларускае Радыё Рацыя
Array



