У Гародні адбыўся турнір па міні-футболе імя Святога Юзафа
У чацвёрты раз у Гародні адбыўся моладзевы турнір па міні-футболе імя Святога Юзафа, удзел у якім традыцыйна прымаюць каманды мясцовых парафій. Сёлета перамогу святкавала каманда парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля, якая ўпэўнена выйграла ўсе гульні.
Другое месца заняла каманда з парафіі Божай Міласэрнасці, на трэцім – футбалісты з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны.
[Not a valid template]
На думку адказнага за развіццё спорту ў Гарадзенскай дыяцэзіі ксяндза Артура Малафея, апошнім часам падобныя турніры прыцягваюць усё большую ўвагу моладзі:
– У Гарадзенскай дыяцызіі бачым такі напрамак працы – праз спорт. Моладзь вучыцца не толькі разумець хрысціянскае слова, але, каб чалавек разумеў у сваім штодзённым жыцці, што трэба заставацца веруючым у кожным месцы таксама і на спартыўнай пляцоўцы.
Турнір па міні-футболе імя Святога Юзафа – далёка не адзіныя спаборніцтвы, зарганізаваныя для каталіцкай моладзі ў Гарадзенскай дыяцэзіі.
Цяпер адбываюцца гульні ў парафіяльнай міні-футбольнай лізе, а ў другой палове чэрвеня ў Гародні пройдзе традыцыйная парафіяда, на якой футбольны турнір ладзіцца ў некалькіх узроставых катэгорыях.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
