У Расеі адабралі Універсіяду-2023
Міжнародная федэрацыя студэнцкага спорту прыняла рашэнне адмяніць права Екацярынбурга на правядзенне Універсіяды-2023. Акрамя таго, у спаборніцтвах не змогуць узяць удзел беларускія і расейскія спартоўцы.

Раней арганізацыя адклікала з Екацярынбурга Кубак свету па спартыўных адзінаборствах сярод студэнтаў. Ён пройдзе ў турэцкім Самсуне.
Пасяджэнне выканкама арганізацыі, якое планавалася правесці ў Екацярынбурзе, перанесена ў Брусель.