У якіх спартовых падзеях можна паўдзельнічаць у Беластоку?



Беларусы Беластоку могуць далучыцца да шматлікіх мерапрыемстваў аматарскага спорту, якія адбудуцца ў 2023 годзе.

Актывістка і аматарка бегу Таццяна Кулевіч распавядае пра цікавыя падзеі, якія можна дадаць у свае планы на год:

– Паўмарафон беластоцкі ў траўні – гэта вельмі крутая падзея. У чэрвені эстафеты вельмі файныя. З бліжэйшых забегаў, на якія варта звярнуць увагу – гэта ў лютым „Памяці Сібіры”. Думаю, што многія, хто жыве ў Беластоку, былі ў Музеі памяці Сібіры. Вось як раз адбудзецца забег прымеркаваны да гэтых сумных падзеяў.


Як зазначае Таццяна, усе забегі звычайна прадугледжваюць у тым ліку і кароткія дыстанцыі ў 2-5 кіламетраў, а значыць паўдзельнічаць у іх зможа і пачынаючы спартсмен.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота mostmedia.io