УЕФА адмовіўся праводзіць у Беларусі ўсе мерапрыемствы пад сваёй эгідай? (абноўлена)
Як паведамляе pressball.by, УЕФА абвергла поўную адмену спаборніцтваў пад сваёй эгідай у Беларусі, пра што раней з’явілася інфармацыя ў СМІ.
***
УЕФА адмовіўся праводзіць у Беларусі ўсе мерапрыемствы пад сваёй эгідай. Пра гэта Фонду спартыўнай салідарнасці ў адказ на адпаведныя запыты паведаміў намеснік генеральнага сакратара УЕФА Кевін Лямур, – піша тэлеграм-канал “Сборная ЗОЖ”.
Такім чынам, усе спаборніцтвы, запланаваныя на 2021 год у Беларусі, не адбудуцца. Таксама Кевін Лямур выказаў асабістую салідарнасць з тымі спартоўцамі, якія змагаюцца за свае правы, у тым ліку за права на свабоду выказвання меркаванняў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: © Getty Images/Global Images Ukraine




