Украіна дадала шэраг беларускіх спартоўцаў і чыноўнікаў у санкцыйны спіс



Украінская рэдакцыя спартыўнага выдання Tribuna.com абнавіла спіс атлетаў, якія падтрымліваюць дыктатарскія рэжымы Пуціна і Лукашэнкі, а таксама прама ці ўскосна ўхваляюць вайну.

Зараз у спісе ўжо агулам 223 асобы. Як адзначае Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, на базе дадзенага спіса ў хуткім часе будзе падрыхтавана пастанова Вярхоўнай Рады Украіны, якую пасля ўхвалення Рады нацыянальнай бяспекі і абароны праз МЗС накіруюць усім міжнародным партнёрам. Гэта можа азначаць як мінімум доўгатэрміновы візавы бан і забарону на ўезд у краіны Еўропы і ЗША. Як максімум — поўны бан у міжнародным спорце і прыцягненне да адказнасці за падтрымку міжнародных злачынстваў у будучыні. Зараз у базу дададзена 14 беларусаў. Амаль усе яны ўключаны ў спіс за публічную падтрымку рэжыму Лукашэнкі, актыўны ўдзел у прапагандзе, падтрымку вайны і парушэння правоў чалавека.️

Максім Недасекаў Фота: european-athletics.com

У спіс унесеныя да прыкладу: Наталля Цылінская, Аляксей Талай, Максім Недасекаў, Аляксандр Глеб, Уладзімір Базанаў ды іншыя. Паведамляецца, што санкцыйная база будзе абнаўляцца.

Беларускае Радыё Рацыя