Вайлупаў з «Веспрэмам» стаў пераможцам SEHA-лігі



Вугорскі «Веспрэм» былога правага крайняга «Мяшкоў Брэст» Мікіты Вайлупава заваяваў перамогу над харвацкім «Заграбам (32:30) у фінале чатырох і стаў пераможцам SEHA-Gazprom League.

Фота: handballfast.com

Гэта першы трафей 27-гадовага беларуса ў новым клубе. У вырашальным матчы Вайлупаў вызначыўся 4 закінутымі мячамі. У фінале чатырох на рахунку Мікіты 12 мячоў.

Раналду не забівае 7 матчаў АПЛ запар – гэта горшая яго серыя з сезона-2008/09

Працягнулася безгалявая серыя Крышціяну Раналду ў АПЛ. Нападнік „Манчэстэр Юнайтэд” не можа забіць на працягу сямі матчаў Прэм’ер-лігі запар (з улікам мінулага сезона). Гэта найгоршая серыя партугальца ў рамках чэмпіянату з сезона-2008/09. Тады ён таксама ў складзе „МЮ” выдаў серыю без галоў з дзевяці гульняў у АПЛ.

Глейзеры гатовыя прадаць «МЮ» за 3,75 млрд фунтаў (Daily Mail)

Сям’я Глэйзераў гатовая прадаць «Манчэстэр Юнайтэд» за 3,75 млрд фунтаў. Пра гэта паведамляе Daily Mail. Пакуль незразумела, ці здолее заплаціць такую ​​суму найбагацейшы чалавек Вялікабрытаніі і заўзятар «МЮ» Джым Рэткліф, які раней спрабаваў выкупіць «Чэлсі», а нядаўна жадаў набыць дзель у манкуніянскім клубе. Па чутках, яшчэ адзін прэтэндэнт на «МЮ» – суверэнны інвестыцыйны фонд з Дубая.

Абдзіхолікаў стаў рэкардсменам „Энергетыка”-БДУ па колькасці галоў за клуб у вышэйшай лізе

Узбекскі форвард Бабір Абдзіхолікаў стаў рэкардсменам „Энергетыка”-БДУ па колькасці забітых мячоў за клуб у вышэйшай лізе за гады выступу ў ёй — 21. Яшчэ 25-гадовы ўзбекістанец стаў суаўтарам рэкорду Іллі Шкурына па колькасці ачкоў за „Энергетык”-БДУ — 26 (21+5). Дарэчы, у цяперашнім чэмпіянаце ўзбекістанскі нападнік забіў у браму супернікаў ужо 19 разоў – паўтарэнне рэкорду сезоннай рэзультатыўнасці „студэнтаў”, устаноўленага ў 2019 годзе Шкурыным.

„Будаўнік” пацярпеў трэцюю паразу ў Кубку Расеі

Менскі валейбольны клуб „Будаўнік” саступіў клубу „Югра-Саматлор” у матчы першага папярэдняга этапа Кубка Расеі ў Ніжневартаўску — 1:3. Раней віцэ-чэмпіёны Беларусі з такім жа лікам прайгралі ніжагародскаму клубу АСК і маскоўскаму „Дынама”.

Беларускае Радыё Рацыя