„Вашынгтон” без Пратаса прайграў „Бафала”



„Вашынгтон” на выездзе саступіў „Бафала” ў матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ — 4:7. У гасцей удзелу ў сустрэчы не прыняў беларускі форвард Аляксей Протас. „Вашынгтон” з 64 ачкамі ідзе 12-м у табліцы „Усходу”, у „Бафала” 66 балаў і восьмая пазіцыя.

„Мяшкоў Берасце” адолеў гандбалістаў „Гомеля” ў  SEHA-лізе

„Мяшкоў Берасце” абыграў гандбалістаў „Гомеля” ў гасцявым чвэрцьфінальным паядынку дывізіёна „Усход” SEHA-лігі. У першым тайме сустрэчы ў Гомелі гаспадары ні ў чым не саступалі чэмпіёнам Беларусі і пайшлі на перапынак з перавагай у тры галы – 21:18. Аднак у другой палове берасцейцы перахапілі ініцыятыву і ў выніку выйгралі з  37:33. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Мікалай Алёхін, які закінуў 10 мячоў, у гамяльчан па 7 разоў вызначыліся Сяргей Жураў і Міхаіл Пілюк. Матч у адказ гэтыя каманды правядуць у Берасці 4 сакавіка.

Вызначаны ўсе пары ўдзельнікаў плей-оф Кубка Гагарына

Сталі вядомы ўсе пары ўдзельнікаў плэй-оф Кубка Гагарына. Менскае „Дынама” будзе змагацца з піцерскім СКА Накаўт-раўнд пачнецца 1 сакавіка. Першы матчы «зубры» згуляюць у гасцях у Санкт-Пецярбургу.

„Менчанка” прайграла чацвёрты матч запар у расійскай Суперлізе

Валейбалісткі „Менчанкі” пацярпелі чарговую паразу ў рэгулярным чэмпіянаце расейскай жаночай Суперлігі. Беларускі гасцявалі ў Краснаярску ў мясцовага „Енісея”. Стартавая партыя выдалася самай упартай у матчы: каманды дайшлі да лічбаў 25:25, але два вырашальныя розыгрышы засталіся за гаспадынямі пляцоўкі. У другім сэце інтрыга зноў трымалася да самага канца, аднак на гэты раз поспех спадарожнічаў „Менчанцы” – 25:23. На жаль, гэтая партыя так і засталася для беларускай каманды адзінай удалай, два наступныя сэты забралі валейбалісткі „Енісея” (25:20 і 25:15). Фінальны лік – 3:1.

Гэтая няўдача стала для сталічнага клуба дзявятай у апошніх дзесяці матчах. За пяць тураў да заканчэння рэгулярнага чэмпіянату „Менчанка” з 20 баламі займае 10-е месца сярод 14 каманд турніру, адстаючы ад зоны плей-оф на 7 ачкоў.

„Манчэстэр Юнайтэд” выйграў Кубак англійскай лігі

„Манчэстэр Юнайтэд” абыграў „Ньюкасл” у фінале Кубка англійскай лігі — 2:0. Першы мяч забіў Каземіра, другі ва ўласную браму адправіў абаронца „сарок” Свен Ботман. Трафей стаў першым для „МЮ” пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Эрыка Тэн Хага, а таксама першым з 2017 года. „Манчэстэр Юнайтэд” перамог у Кубку лігі шосты раз у гісторыі. У 2017-м „Манчэстэр Юнайтэд” пры Жазэ Мурынью выйграў Лігу Еўропы, а таксама Кубак лігі.

„Чэлсі” на чужым полі прайграў „Тотэнхэму” ў матчы 25-га тура чэмпіянату Англіі — 0:2. У гаспадароў у дэрбі забітымі мячамі адзначыліся паўабаронца Олівер Скіп і форвард Хары Кейн.

„Шпоры” з 45 ачкамі ідуць чацвёртымі ў табліцы, у „Чэлсі” 31 бал, 10-е месца і серыя з пяці сустрэч у АПЛ без перамог.

„Мілан” на хатняй арэне перамог „Аталанту” ў матчы 24-га тура чэмпіянату Італіі – 2:0. „Мілан” з 47 ачкамі ідзе трэцім у табліцы, саступаючы „Інтэру”, які саступіш «Балоньі» 0:1,  па дадатковых паказчыках.  «Барселона» сенсацыйна саступіла «Альмерыі» у матчы 23-га тура чэмпіянату Іспаніі — 0:1. Адзіны мяч на 24-й хвіліне гульні забіў нападнік гаспадароў Турэ.  «Барса» з 59 вачамі лідыруе ў табліцы, мадрыдскі «Рэал» адстае на сем ачкоў.  „ПСЖ” на выездзе перамог „Марсэль” у матчы 25-га тура чэмпіянату Францыі — 3:0.

У парыжан дублем адзначыўся форвард Кіліян Мбапэ, які таксама асіставаў Ліянэлю Месі ў эпізодзе з другім голам, які стаў для аргенцінца 700-м на клубным узроўні. Сам Мбапэ абодва мячы забіў з перадач Месі.

„ПСЖ” лідыруе ў табліцы з 60 ачкамі, апярэджваючы марсэльцаў, якія ідуць другімі, на восем балаў. «Баварыя» на хатняй арэне выйграла ў «Уніана» ў матчы 22-га тура чэмпіянату Германіі — 3:0 дзякуючы галам Шупа-Матынга, Комана і Мусіялы. Цяпер «Баварыя» зноў першая (у дортмундскай «Барусіі» столькі ж ачкоў – 46).

Беларускае Радыё Рацыя