„Вечны бар’ер” Вікторыі Азаранкі
Вікторыя Азаранка пакідае Ўімблдонскі тэнісны турнір. На яе шляху ў чвэрцьфінале неадольным бар’ерам зноў стала амерыканка Сірэна Ўільямс. Азаранка выйграла першы сет 6:3, але пасля ўпусціла ініцыятыву і прайграла дзве партыі – 2:6, 3:6. У паўфінале амерыканка сустрэнецца з прадстаўніцай Расеі беларускага паходжання Марыяй Шарапавай.
Беларускіх прадстаўнікоў на Ўімблдонскім турніры больш не зесталося.
Беларускае Радыё Рацыя
Array