Вера Лапко прабілася ў паўфінал турніру ITF
„Мінск” прайграў „Зеніту” ў Адзінай лізе ВТБ
Баскетбалісты „Мінска” пацярпелі шостую паразу на старце новага сезона Адзінай лігі ВТБ. Падначаленыя Расціслава Вергуна ў Санкт-Пецярбургу саступілі дзейнаму пераможцу „банкаўскага” турніру „Зеніту” 53:91. Толькі ў першай чвэрці матча мянчане на роўных змагаліся з больш майстравітымі сапернікамі, а потым клас гаспадароў адбіўся і яны выйгралі з перавагай у 38 ачкоў. Свой наступны матч „Мінск” правядзе 31 кастрычніка на хатняй арэне супраць „Самары”.
„Шахцёр” пацярпеў паразу ад „Хіміка”
Трыма матчамі ў Оршы, Наваполацку і Жлобіне працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі.
Дзеючы чэмпіён краіны „Металург” на сваім лёдзе ўсухую перайграў „Брэст” – 2:0. Дзякуючы гэтаму поспеху жлобінцы таксама выйшлі ў лідары турнірнай табліцы: зараз „сталёвыя ваўкі” дзеляць першы радок з „Шахцёрам”, у абедзвюх каманд па 30 балаў. Салігорскія хакеісты ў сваю чаргу нечакана спатыкнуліся ў гасцявым матчы супраць „Хіміка”. Клуб з Наваполацку перамог 3:2, вырашальны кідок за дзве хвіліны да фінальнай сірэны здзейсніў Дзяніс Кірпічонак.
Самы выніковы паядынак вечара выдалі „Лакаматыў” і „Дынама-Маладэчна”. Асноўны час сустрэчы скончыўся з лікам 4:4, а ў серыі булітаў больш дакладнымі сталіся маладэчанцы. Адну з шайбаў у складзе „Дынама” правёў зорны навічок каманды Мікалай Жэрдзеў.
Гандбалісты СКА і „Гомеля” згулялі ўнічыю ў SEHA-лізе
Гандбалісты менскага СКА не змаглі адолець „Гомель” у хатнім матчы SEHA-лігі. На пачатку сустрэчы на пляцоўцы сталічнага спарткомплексу „Уручча” гаспадары вялі з розніцай 4-5 мячоў, а потым госці наладзілі гульню, і да перапынку перавага мінчан склала ўсяго два галы – 19:17. У другой палове гульні армейцы доўга лідыравалі, але літаральна на апошняй секундзе сустрэчы гамяльчанін Максім Красоўскі закінуў свой восьмы мяч і параўняў лік – 35:35. У Маскве чэмпіёны Беларусі гандбалісты «Мяшкоў Брэст» ва ўпартай барацьбе адолелі гандбалістаў ЦСКА 29:28. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Максім Баранаў, які закінуў пяць мячоў. Беларускі легіянер масквічоў Юльян Гірык вызначыўся чатыры разы.
Лапко прабілася ў паўфінал турніру ITF
Беларуская тэнісістка Вера Лапко прабілася ў паўфінал турніру ITF у славацкай Трнаве з прызавым фондам 25 тысяч даляраў. У чвэрцьфінале беларуска, якая займае 355-е месца ў сусветным рэйтынгу, адолела ў трохсэтавым паядынку харватку Яну Фэт, у якой 279-я пазіцыя, – 6:4, 3:6, 6:2. У матчы за выхад у фінал Вера Лапко сустрэнецца са славацкай тэнісісткай, 147-ым нумарам рэйтынгу WTA, Веранікай Кужмавай.
Форвард зборнай Беларусі завяршыў кар’еру ў 35 гадоў
Форвард зборнай Беларусі, канадзец Франсіс Парэ завяршыў кар’еру ў 35 гадоў. У пачатку сезона нападнік швейцарскага „Віспа” атрымаў траўму галавы. Праз некаторы час Парэ вярнуўся на лёд, аднак усё ж вырашыў „завязаць” з хакеем.
„Маё сэрца разрываецца з-за таго, што даводзіцца прымаць гэтае рашэнне. Мне вельмі цяжка”, — цытуе Парэ Blick.
Парэ гуляў за „Гранд-Рэпідс” у АХЛ, „Магнітку”, „Трактар”, „Слован”, „Мядзветчык”, „Аўтамабіліст”, мінскае „Дынама” і „Авангард” у КХЛ. У складзе „зуброў” Франсіс правёў 87 матчаў у „рэгулярках”, набраўшы 30 (14+16) ачкоў, а таксама зарабіў 1 (0+1) бал у пяці сустрэчах плэй-оф.
Канадзец выступаў за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету-2021 і ў алімпійскай кваліфікацыі.
Беларускае Радыё Рацыя