“Вольная піраміда” ў Менску
Чэмпіянат Еўропы па більярдным спорце ў раздзеле „Вольная піраміда” пройдзе ў менскім Палацы спорту з 31 ліпеня па 3 жніўня.
У ліку тых, хто ўжо зарэгістраваўся на кантынентальны турнір, такія вядомыя беларускія майстры кія, як Яўген Курта, Андрэй Глушанін, Яўген Салтоўскі, Віялета Клімава і шэраг іншых спартоўцаў.
У цэлым на спаборніцтвы такога роўню краіны-ўдзельніцы, як правіла, выстаўляюць наймацнейшых прадстаўнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Array