“Ягелонія” на сваім полі перамагла “Гурнік”
Два прыгожыя галы Матэвуша Пянткоўскага здабылі “Ягелоніі” (Беласток) перамогу над “Гурнікам” (Лэнчна) 2:1. У першым тайме госці з Любельшчыны атакавалі. Аднак у канцы гол з 35-ці метраў забіў Матэвуш Пянткоўскі.
Пасля перапынку хутка выраўнаў лік Рыгор Бонін з каманды-суперніцы. Апошняе слова належала зноў да гульца “Ягі” – Пянткоўскага, які прыгожым ударам галавой забіў пераможны мяч.
Трэнер беластачанаў Міхал Пробеж пасля сустрэчы крытыкаваў, але і хваліў сваіх футбалістаў:
– Вельмі важным быў першы гол. Наступны прыгожы гол Матэвуша у другім тайме паказаў, што мы можам змагацца. Для яго гэты гол быў вельмі істотным. Мы будзем і далей працаваць на такім пазітыве, бо маем яшчэ шмат праблем.
Герой матча Матэвуш Пянткоўскі ў гэтым сезоне забіў 14 галоў, і лідыруе па гэтым паказніку.
„Ягелонія” пасля 24-га тура чэмпіянату Польшчы знаходзіцца на другім месцы і мае 41 ачко.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bialystok.naszemiasto.pl
Array
