„Ягелонія” пакідае Лігу Еўропы
Беластоцкая „Ягелонія” выбыла з розыгрышу футбольнай Лігі Еўропы. У Нікасіі бронзавыя прызёры апошняга чэмпіянату Польшчы саступілі мясцовай „Амоніі” з лікам 0:1. Паколькі ў ершай сустрэчы было 0:0, далей ідзе кіпрская каманда.
Адзіны мяч у сустрэчы на 8-й хвіліне забіў ірляндзец Кіліян Шэрыдан. „Ягелонія” так і не змагла адыграцца, хоць аднаго мяча ёй бы хапіла для выхаду ў далейшы круг.
Беларускае Радыё Рацыя
Array