«Ягелонія» разграміла «Карону»



Футбалісты „Энергетыка-БДУ” і „Мінска” згулялі ўнічыю

Футбалісты „Энергетыка-БДУ” згулялі ўнічыю з „Мінскам” у паядынку 23-га тура чэмпіянату Беларусі. Гульня на полі сталічнага стадыёна „Трактар” прайшла ў роўнай барацьбе. На 84-й хвіліне „Мінск” атрымаў права на пенальці, але Уладзімір Хвашчынскі не змог перайграць галкіпера „Энергетыка-БДУ” Арцёма Макаўчыка. У выніку сустрэча завяршылася без забітых мячоў – 0:0.
Дзяржынскі „Арсенал” згуляў унічыю з „Нёманам” 1:1. На гол Дзмітрыя Асіпенкі адказаў Андрэй Якімаў. У заключным матчы гэтага тура футбалісты „Славіі” прымалі ў Мазыры „Іслач” і прайгралі 0:1. Адзіны гол забіў Алег Нікіфарэнка на 71-хвіліне гульні. Тры нядзельныя матчы чэмпіянату Беларусі ў суме наведалі ўсяго 386 гледачоў.

«Ягелонія» разграміла «Карону»

Нестандартная сітуацыя адбылася ў матчы паміж беластоцкай «Ягелоніяй» і «Каронай» з Кельц. У першым тайме гаспадары аддалі гол гасцям. На 31-й хвіліне Марк Гуаль ляжаў на полі, а гулец „Кароны” выбіў мяч за бакавую лінію. Іспанец імкліва ўзняўся з поля, забраў мяч і замест таго, каб аддаць супернікам, пабег у штрафную гасцей, адпасаваў на Фёдара Чэрных, чый удар адбіў Конрад Форэнц, але той апынуўся бездапаможным перад дабіваннем Томаша Пшыкрыла. На полі адбылася бойка, пасля якой футбалісты «Ягелоніі» вырашылі аддаць гол «Кароне». Якуб Лукоўскі, якога ніхто з гульцоў гаспадароў не атакаваў, выбег з цэнтра поля і адправіў мяч у сетку. «Ягелонія» дамінавала ў другім тайме. Спачатку Гуаль рэалізаваў пенальці, затым з 11-метровага адзначыўся Фёдар Чарных. Жоўта-чырвонае дэрбі беластачане ўжо трымалі пад кантролем, а вынік пасля ўзорнай контратакі вызначыў Імаз, скарыстаўшыся перадачай Гуаля – 4:1.

Хет-трыкі Холанда і Фодэна прынеслі „Ман Сіці” разгромную перамогу над „МЮ”

„Манчэстэр Сіці” разграміў „Манчэстэр Юнайтэд” у дэрбі ў рамках 9-га тура чэмпіянату Англіі — 6:3. У пераможцаў хет-трыкі аформілі Эрлінг Холанд і Філ Фодэн.
„Сіці” з 20 ачкамі ідзе другім у турнірнай табліцы, саступаючы „Арсеналу”, у якога 21 бал. „МЮ” на шостым радку з 12 ачкамі. Холанд зраўняўся з Крышціяну Раналду па колькасці хет-трыкаў у АПЛ — па тры: нарвежцу для гэтага спатрэбілася восем матчаў, а партугальцу — 232. За восем тураў у чэмпіянаце Англіі Холанд забіў 14 мячоў і вызначыўся трыма асістамі.

„Мяшкоў Брэст” перамог „Машэку” на старце SEHA-лігі

Гандбалісты клуба „Мяшкоў Брэст” перамаглі „Машэку” з Магілёва на старце 12-га сезона SEHA-лігі. У першым паядынку папярэдняй групы B чэмпіёны Беларусі на сваёй арэне не адчулі асаблівых праблем і выйгралі з перавагай у шэсць мячоў – 28:22.

Ірына Шымановіч выйграла турнір у Славеніі

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч перамагла Мірыям Б’янку Булгару з Румыніі. У фінале турніру ў Славеніі BTC Open Otočec беларуска перамагла з ликам 6:3, 3:6, 6:3.

Серхіё Перэс стаў пераможцам „Гран-пры Сінгапура”

Серхіа Перэс, які выступае за „Рэд Бул”, выйграў „Гран-пры Сінгапура”

Формулы-1. Другое і трэцяе месцы занялі пілоты „Ферары” Шарль Леклер і Карлас Сайнс адпаведна. Лідар чэмпіянату Макс Ферстапен з „Рэд Бул” стаў сёмым.

Беларускае Радыё Рацыя