Ягор Герасімаў выбыў у кваліфікацыі першага круга турніру ў Фініксе
Ягор Герасімаў (148-ы нумар рэйтынгу АТП) выбыў у кваліфікацыі першага круга турніру ў амерыканскім Фініксе. Беларус саступіў прадстаўніку ЗША Эвану Кінгу (610 АТП) — 4:6, 6:7 (2:7).
Вікторыя Азаранка саступіла ў паядынку 1/16 фіналу прадстаўнічага турніру ў Індыян-Уэлсе (ЗША) 22-гадовай прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай – 3:6, 4:6. У другім сэце пасля падвойнай памылкі, якая прывяла да ліку 2:2, Азаранка не змагла стрымаць слёз. Спусціўшыся са свайго месца, да яе падышла рэферы. „Вам патрэбна дапамога?” — „Прабачце”, — тройчы вымавіла Вікторыя. І больш нічога не сказала. Праз некаторы час беларуска здолела сабрацца і працягваць гульню.
Батыст Банфон пакінуў „Мяшкоў Берасце”
Француз Батыст Банфон пакінуў „Мяшкоў Берасце”. „Левы паўсярэдні растаецца з нашым клубам — кантракт, які дзейнічаў да 2023 года, скасаваны па дамове бакоў. Нядаўна па рэкамендацыі пасольства Францыі гандбаліст вярнуўся на радзіму. За мяшкоўцаў Батыст згуляў 29 матчаў і закінуў 70 мячоў, з якіх 39 — у Лізе Чэмпіёнаў. Цікавасць да гульца праяўляе французскі „Нім”. Пасля 20 тураў каманда з 20 ачкамі размяшчаецца ў сярэдзіне табліцы — на 8-м месцы”, — гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага сайта „Мяшкоў Берасце».
„Арызона” з Уладзіславам Калячонкам перамагла „Атаву”
У адзіным матчы гульнявога дня ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ „Арызона” перамагла „Атаву”. Гэта пятая вікторыя „каётаў” у апошніх шасці матчах. Беларускі абаронца пераможцаў Уладзіслаў Калячонак правёў на лёдзе 14 хвілін 10 секунд, бамбардзірскімі баламі не адзначыўся, зарабіў +1 у графу карыснасці.
„Манчэстэр Юнайтэд” плануюе летам падпісаць Хары Кейна
„Манчэстэр Юнайтэд” плануе падпісаць нападніка „Тотэнхэма” Хары Кейна ў летняе трансфернае акно, паведамляе Mirror. Па дадзеных брытанскіх журналістаў, такім чынам спраўдзіцца мара аднаго з лідараў зборнай Англіі згуляць у адной камандзе з Крышціяну Раналду.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pressball.by
