Яўген Шыкаўка прыняў удзел у пераможным матчы „Кароны” ў Кубку Польшчы



Выязная сустрэча ў рамках 1/32 фіналу адбылася ў Беластоку супраць дублюючага складу «Ягелоніі». Беларускі нападнік выйшаў на замену на 66-й хвіліне, калі ўжо былі забіты ўсе тры мячы. Між тым, наш суайчыннік атрымаў жоўтую картку на шостай даданай хвіліне, а яго «Карона» выйграла з лікам – 2:1

Беларусы Ілля Салаўёў і Ягор Шаранговіч прынеслі „Калгары” перамогу ў перадсезонным матчы НХЛ

Беларускія гульцы „Калгары Флэймз” Ілья Салаўёў і Ягор Шаранговіч дапамаглі сваёй камандзе перамагчы ў перадсезонным матчы Нацыянальнай хакейнай лігі. Раніцай па менскім часе адбыўся паядынак „Калгары” і „Сіэтла”. Беларускі абаронца „агеньчыкаў” Ілля Салаўёў паўдзельнічаў у першай жа галявой атацы сваёй каманды, аддаўшы выніковую перадачу, а затым і закінуў сам. Першай зоркай сустрэчы быў прызнаны нападнік Ягор Шаранговіч, які выйшаў на матч у статусе асістэнта капітана „Флэймз” і стаў аўтарам пераможнага кідка ў серыі булітаў. Паядынак скончыўся з лікам 3:2 на карысць „Калгары”. Ілля Салаўёў правёў на лёдзе 20 з паловай хвілін, нанёс шэсць кідкоў па брамцы, ужыў тры сілавыя прыёмы і скончыў матч з паказчыкам карыснасці „+1”. Ягор Шаранговіч адыграў на пляцоўцы практычна 20 хвілін, аднойчы перахапіў шайбу і таксама зарабіў „+1” у графу карыснасці. Рэгулярны чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі стартуе 11 кастрычніка.

Зінадзін – гулец «Нёмана»

Брамнік Лорэнс Зінадзін стаў гульцом «Нёмана». Кантракт разлічаны на адзін сезон. У мінулым сезоне галкіпер выступаў за «Чайку» з МХЛ, дзе правёў 29 матчаў, адбіў 93% кідкоў і стаў уладальнікам Кубка Харламава, у якім быў прызнаны найлепшым варатаром фінальнай серыі. У цяперашнім сезоне ў актыве Зінадзіна 3 матчы за «Дызель» з ВХЛ.

Ягор Герасімаў выйшаў у фінал кваліфікацыі турніру АТП-250 у Астане

Прызавы фонд спаборніцтваў у казахстанскім горадзе складае 1 мільён 17 тысяч 850 даляраў. Ягор Герасімаў перамог бельгійца Зізу Бергса – 6:4, 6:4. У фінале кваліфікацыі Герасімаў 27 верасня будзе супернічаць з прадстаўніком Францыі Аляксандрам Мюлерам.

БФГ аштрафавала «Кронан» за адсутнасць дзяржсцяга на форме брамнікаў

Адбылося пасяджэнне галоўнай судзейскай калегіі і судзейска-тэхнічнай камісіі Беларускай федэрацыі гандбола. Па рашэнні пасяджэння на дзве базавыя велічыні быў аштрафаваны «Кронан» за адсутнасць выявы дзяржаўнага сцяга Беларусі на футболках брамнікаў. Таксама на дзве базавыя велічыні былі аштрафаваныя «Гомель», за неадпаведнасць колеру тэрмашорт гульца, а таксама СКА, за неадпаведнасць колераў тэрмашорт і асноўных шорт гульца.

Беларускае Радыё Рацыя