«Ёкерыт» абвясціў аб сыходзе з КХЛ
«Ёкерыт» афіцыйна абвясціў аб сыходзе з КХЛ. Паведамляецца, што фінскі клуб вырашыў больш не выступаць у лізе. Генменеджэр «Ёкерыта» Яры Куры пакіне сваю пасаду ў савеце дырэктараў КХЛ. Адзначаецца, што клуб у бліжэйшы час аб’явіць аб планах на будучыню. Раней «Ёкерыт» зняўся з плэй-оф-2022. Клуб выступаў у КХЛ з сезона-2014/15.
Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Штутгарце
Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка адмовілася ад выступу на турніры ў Штутгарце, які стартуе 18 красавіка, паведамляе WTA Tennis. Раней беларуска знялася з матча трэцяга круга спаборніцтваў катэгорыі WTA 1000 у Маямі, а пазней паведаміла, што мае намер зрабіць паўзу ў выступах. Такім чынам, у асноўную сетку турніру ў Штутгарце ўвайшла чэшка Петра Квітава, якая першапачаткова заявілася ў кваліфікацыю.
Чылійска-амерыканская пара Алекса Гуарачы/Джэсіка Пегула перамагла тунісска-беларускі дуэт Унс Жабер/Арына Сабаленка ў матчы 1/8 фіналу грунтавога турніру ў Чарльстане — 6:4, 6:3.
УЕФА прызнаў „Атлетык” з Більбао найлепшым прафесійным клубам сезона
Іспанскі „Атлетык” з Більбао атрымаў узнагароду УЕФА (Grassroots Football Awards) як найлепшы прафесійны еўрапейскі клуб сезона. „Атлетык” выконвае важныя сацыяльныя задачы. У прыватнасці, клуб мае выбудаваную сістэму падрыхтоўкі і праводзіць вялікую працу з маладымі гульцамі. Узнагарода „Grassroots Football Awards” уручаецца з 2010 года. Сярод прэтэндэнтаў на яе сёлета былі венгерскі „Ферэнцвараш” і літоўская «Вільня”.
Беларус Вадзім Гайдучэнка ўвайшоў у лік найлепшых гульцоў тыдня ў чэмпіянаце Францыі
„L’Equipe” прадставіла зборную найлепшых гульцоў тыдня мужчынскага чэмпіянату Францыі па гандболе. У іх лік увайшоў беларус Вадзім Гайдучэнка, які закінуў восем мячоў у пераможным для „Сэн-Рафаэля” матчы з „Нансі” (35:27).