Затрымалі спартоўку Надзею Астапчук



Стала вядома пра затрыманне чэмпіёнкі свету і Еўропы, прызёркі Алімпійскіх гульняў 2008 года Надзеі Астапчук, паведаміў фонд «Краіна для жыцця».

Надзея Астапчук знаходзіцца на Акрэсціна. Прычыны затрымання пакуль невядомыя, перадачу для яе не прынялі.

Надзея Астапчук — адна з тых спартовак, якія ў 2020 годзе падтрымалі пратэсты ў Беларусі.