Затрыманы былы футбаліст і трэнер Васіль Хамутоўскі



Затрыманы былы футбаліст і трэнер Васіль Хамутоўскі. Відэа з яго затрыманнем апублікавалі каналы, звязаныя з сілавікамі.

Фота: pressball.by

Пасля выбараў Хамутоўскі асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам ён працаваў ва Украіне разам з Алегам Дулубам. Затрымалі яго пасля вяртання ў Беларусь.

Паводле НН, Хамутоўскі вярнуўся, каб зрабіць аперацыю на калене, бо атрымаў траўму на трэніроўцы. Маецца інфамрацыя, што на Хамутоўскага завялі крымінальную справу.